Главная   //    Памятники

Брацкая магіла 1919, 1941-1944 гг. Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Зенанполле

Адрес:
Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Зенанполле
Описание памятника:
Ахоўная зона (межы пахавання) 8м х 12м. Месца пахавання абмежавана агароджай з металічных слупкоў і ланцугоў. На тэрыторыі знаходзіцца 20 надмагілляў, скульптура партызана з мемарыяльнай плітой і 4 абеліскі. Скульптура воіна (вышыня 3,5 м) выканана з жалезобетону, аснова 2,0 х 2,0 м, вышыня 1,5 м. На некаторых абелісках размешчана інфармацыя аб пахаваных. Апісанне адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама элементы, канструкцыі, дэталі, якія падлягаюць абавязковаму захаванню: Тут пахаваны воіны і партызаны, якія прымалі ўдзел у партызанскім руху на тэрыторыі Чэрвеньскага раена. Партызаны вёскі Клінок дапамагалі суседняй брыгадзе імя газеты “Праўда”. Сувязныя здабывалі каштоўныя звесткі аб намерах ворага, перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, выяўлялі фашысцкіх шпіёнаў і здраднікаў, распаўсюджвалі лістоўкі, праводзілі дыверсіі. Партызаны прымалі ўдзел і ў вызваленні Чэрвеньскага раёна. На брацкай магіле ўсталяваны сімвал іх барацьбы ў выглядзе скульптуры салдата, якая мае асаблівае духоўнае значэнне. Абеліск з жалезабетону, зяленага колеру і чырвонай зоркай наверсе, металічная дошка з надпісам “Лепешко В.А. – 11.03.1943. Осипов И.И. – 07.07.1943. Корявый П.А. – 04.1944. Бухов А.А. – 21.02. 1944. Черепок С.Т. – 11.04.1944. Виноградов П.П.” Пліта з надпісам і зоркай (1,5 м х 1м) “Здесь захоронены 12 красноармейцев, погибших в годы Гражданской войны в 1919 году”. Абеліск з жалезабетону, зяленага колеру і чырвонай зоркай наверсе, металічная дошка з надпісам “ПАРТИЗАНЫ КОЧЕТКОВ Сергей Павлович 1922 г. САЙФУТДИНОВ Зинад Гизидинович 1921 г. ПОГИБЛИ СМЕРТЬЮ ХРАБРЫХ 5 XII 42 г.” Скульптура партызана з мемарыяльнай плітой з надпісам: “На кладбище захоронены 132 воина и партизана, погибшие в годы Великой Отечественной войны 1941-1944 г.» Серди них: Волченков Е.К., Бобровский П.И., Близнюк С.И., Гончарик В.Н., Бойко Г.Г., Млявый И.Я., Кочетков С.П., Сайфутдинов З.Г., Дубинец С.М., Тарасик А.Н., Ладутько Г.П., Ладутько А.В.,Рунцо П.И., Гончарик Н.К., Слышник, Корень К.А., Корень В.А., Золотов В., Барзунов Н.Е., Рабцевич Д.Н., Денисевич Н.Н. Шейхатаров, Коротких Л., Вояков Г., Колдуненко Ф.В., Баженов Ф.А., Артомонов. Девять фамилий не установлено”.
Год возведения:
1957
Исторические сведения:
У адной брацкай магіле пахаваны 12 чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1919 годзе ў баях супраць войск Польшчы, а таксама пастаўлены абеліск на ўшанаванне памяці пахаваных тут 57 воінаў Савецкай Арміі і 63 партызанаў, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных – партызаны брыгады «Чырвоны Сцяг». Партызаны вёскі Клінок дапамагалі суседняй брыгадзе імя газеты “Праўда”. Сувязныя здабывалі каштоўныя звесткі аб намерах ворага, перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, выяўлялі фашысцкіх шпіёнаў і здраднікаў, распаўсюджвалі лістоўкі, праводзілі дыверсіі. У Вялікую Айчыную вайну ў лесе паблізу вёскі Горкаўская Слабада базіравалася партызанская брыгада “Чырвоны сцяг”. Створана ў жніўні 1943 г. паводле рашэння міжраённага падпольнага камітэта КП(б)Б Мінскай зоны з атрадаў “Чырвоны сцяг” і імя К.Я.Варашылава, якія раней уваходзілі ў склад брыгады “За Радзіму” імя А.К. Флегантава. Камандзір І.З. Кузняцоў, камісар В.П. Каралёў. Брыгада дзейнічала на тэрыторыі Чэрвеньскага, Барысаўскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага, Бярэзінскага р-наў Мінскай вобл. і Асіповіцкага раенаў Магілёўскай вобласці. Народныя мсціўцы праводзілі баявыя аперацыі на камунікацыях ворага, на чыгуначных, шашэйных і грунтавых дарогах, грамілі варожыя гарнізоны ў вёсках Якшыцы, Чырвоны Вугал, Хутар Бярэзінскага р-на. У жніўні – верасні 1943 г. на чыгуначных участках Жодзіна-Смалявічы, Талька – Пухавічы падаравалі больш за 560 рэек. У жніўні – лістападзе 1943 г. правялі 84 дыверсіі па падрыву варожых эшалонаў, спалілі 27 аўтамашын, разбурылі 22 масты. Партызаны прымалі ўдзел у вызваленні Чэрвеня і Чэрвеньскага р-на. 1. Блізнюк Сяргей Іванавіч 1943 г. 2. Капітан Быхаў Аляксей Іванавіч 1944 г. 3. Радавы Барвуноў Яфім Сяргеевіч 1903 - … 4. Партызан Барвінскі Пётр Іванавіч 1917 - 1944 гг. 5. Бойка Ягор Сідаровіч 1916 - 07.07.1943 г. 6. Ваўчанкоў Е. К. 7. Партызан Ганчарык Віктар Мікалаевіч 1920 - 1943 гг. 8. Ганчарык Н. К. 9. Дубінец С. М. 10. Дзенісевіч Н. В. 11. Лейтэнант Ісаеў Міхаіл Сяргеевіч 1909 - 1944 гг. 12. Партызан Козел Міхаіл Іванавіч 1926 - … 13. Сяржант Касцоў Міхаіл Сяргеевіч 1925 – 1944 гг. 14. Корань X. 15. Корань В. А. 16. Кароткіх Л. 17. Радавы Касененка Антон Сяргеевіч 1943 - …гг. 18. Сяржант Люцаў 19. А. В. Ладуцька 20. Ладуцька Г. П. 21. Партызан Малявы Іосіф Якаўлевіч 1910 - 1944 гг. 22. Партызан Наркевіч Сяргей Станіслававіч 1944 г. 23. Рунцо Рыгор А. 1945 г. 24. Рабцэвіч Д. Н. 25. Сушкевіч Уладзімір Мікалаевіч 26. Слышкін 27. Партызан Тапарык Васіль Маркавіч 1909 - 1944 гг. 28. Яфрэйтар Чубун Іван Радзівонавіч 1944 г. 29. Радавы Цыгаў Мікалай Сяргеевіч 1927 - 1944 гг. 30. Партызан Чарапок Сцяпан Трафімавіч 1923 - 11.04.1944 гг. 31. Шайхатараў Мукдасім Галіл 1912 - 11.03.1944 гг. 32. Партызан Золатаў У. 33. Партызан Кароткіх Л. 34. Партызан Артамонаў 10.10.1943 г. 35. Партызан Бабко Рыгор Іванавіч 01.07.1944 г. 36. Партызан Волкаў Рыгор Сазонович 07.1944 г. 37. Партызан Калдуненка Фёдар Васільевіч 01.09.1942 г. 37. Партызан Тарасік Аляксандр Мікалаевіч 1925 - 19.08.1944 г. 39. Партызан Ляпёхін Марк Аляксандравіч 40. Партызан Ляпёшка Уладзімір Андрэевіч 1925 - 11.03.1943 гг. 41. Партызан Осіпаў Іван Іванавіч 1914 - 11.09.1943 гг. 42. Партызан Каравы Пётр Адамавіч 1926 - 04.1944 гг. 43. Партызан Вінаградаў Пётр Пятровіч 1916 г. На могілках пастаўлены помнік у 1957 г. – скульптура партызана і 4 абеліскі. Помнік быў уключаны у спіс зборніка помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Мінскай вобласці 1987 года. Рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай Рады ад 25.02.2003 №82 уключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Ахоўнае абавязацельства № 6-26-01-10/21 ад 11.05.2018 г. падпісана ўласнікам дзяржаўнай лесагаспадарчай установай “Чэрвеньскі лясгас”. Двойчы ў год праводзіцца маніторынг помніка супрацоўнікамі Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея.
Полный адрес:
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Зенанполле
Координаты (широта):
53.619129
Координаты (долгота):
28.618995
Фотографии:
:
Брацкая магіла 1919, 1941-1944 гг. Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Зенанполле
О проекте

Цифровая звезда – международный исторический проект, созданный для поиска памятников Великой Отечественной войны.

Данный проект направлен на формирование духовно-нравственных, гражданских качеств личности, на развитие интереса и уважения к памятникам боевой славы, увековечившим трагические и героические события прошлого, сохранение историко-культурного наследия Беларуси.

Контакты
Центральный комитет ОО «БРСМ»
г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40.
(017) 371 04 64 okrckbrsm@gmail.com