Главная   //    Памятники

Брацкая магіла 1941-1944 гг. Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Калодзежы

Адрес:
Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Калодзежы
Описание памятника:
Помнік выкананы з мармуровай крошкі шэрага колеру ў выглядзе стэлы, пастаўленай на пастамент: аснова 0,6 х 0,3 м, вышыня 2,2 м. На стэле ўверсе знаходзіцца пяціканцовая зорка, а ніжэй словы: “Неизвестным воинам, погибшим в Великой Отечественной войне 1941-1944 гг.”, яшчэ ніжэй змешчаны два прозвішчы: “Калина С.В. Мичков А.П.” Апісанне адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама элементы, канструкцыі, дэталі, якія падлягаюць абавязковаму захаванню: Для жыхароў Чэрвеньскага раёна абеліск увасабляе сабой ахвярнасць і гераізм, праяўлены ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Месца ўшанавання памяці герояў Каліны С.У., Мічкова А.П.
Год возведения:
1975 г.
Исторические сведения:
У магіле пахаваны 18 воінаў, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вядомы мл. Сяржант КАЛІНА С.В. (нар.1924 - 01.07.1944), і мл. сяржант МІЧКОЎ А. П. Стэла ўстаноўлена ў 1975 годзе. Помнік быў уключаны ў спіс зборніка помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Мінскай вобласці 1987 года. 25 лютага 2003 года па Рашэнню Рэспубліканскай навукова-метадычнай Рады Рэспублікі Беларусь былі пастаўлены пытанні аб наданні статусу гісторыка-культурнай спадчыны (№82). Ахоўнае абавязацельства № 6-26-01-10/18 ад 22.05.2018 г. падпісана ўласнікам Калодзежскім сельскім выканаўчым камітэтам. 4.05.2007 № 578 рашэнне дзяржаўнага органа аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці “Брацкая магіла 1941-1944 гг.” у в. Калодзежы. На сённяшні дзень дадзены аб'ект знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. Калодзежскі сельвыканкам праводзіць пэўныя мерапрыемствы для захавання дадзенага помніка.
Полный адрес:
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Калодзежы
Координаты (широта):
53.733372
Координаты (долгота):
28.563012
Фотографии:
:
Брацкая магіла 1941-1944 гг. Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Калодзежы
О проекте

Цифровая звезда – международный исторический проект, созданный для поиска памятников Великой Отечественной войны.

Данный проект направлен на формирование духовно-нравственных, гражданских качеств личности, на развитие интереса и уважения к памятникам боевой славы, увековечившим трагические и героические события прошлого, сохранение историко-культурного наследия Беларуси.

Контакты
Центральный комитет ОО «БРСМ»
г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40.
(017) 371 04 64 okrckbrsm@gmail.com