Главная //
Памятники
Братская могила в агрогородке Луково
Адрес:
Республика Беларусь, Брестская область, Малоритский район, аг.Луково, пересечение ул.Суворова и ул.Пионерской

Описание памятника:
Братская могила расположена в аг.Луково на перекрестке ул.Суворова и ул.Пионерской. На площадке, выложенной тротуарной плиткой, в пределах ограды из металлических цепей и столбиков, размещен четырехгранный, ступенчатый, пирамидный обелиск из бетона, с металлическим крестом на фронтальной стороне. В нижней части памятника расположена мемориальная доска из пластика с надписью: «Они расстреляны фашистами в июле 142 года» и список 13 погибших от немецко-фашистских захватчиков осенью 1942 года.

Год возведения:
1969
1969
Исторические сведения:
Што ж адбылося ў той ліпеньскі дзень 1942 года? Успамінае 89-гадовая жыхарка Лукава Шышук Вера Васільеўна. «…Мы жылі на хутары. Тады мне было 16 гадоў. У тую раніцу мой бацька Стасюк Васіль Навумавіч выйшаў на вуліцу і пачуў цыгарэтны пах. Ён зразумеў, што гэта ідуць немцы і будзе штосьці нядобрае. Адразу бацька пайшоў да свайго брата Назара, хутар якога быў непадалёку, і параіў яму хутчэй уцякаць, таму што брат да вайны быў актывістам сельскага Савета, а сам вярнуўся дамоў. Назар з жонкай Марыяй адразу пакінулі хутар. Бацька выгнаў з хлява кароў, авечак, сказаў мне і майму малодшаму брату Васілю, каб мы адагналі жывёл ад хутара і глядзелі за імі. Мы паслухаліся. Я глядзела за каровамі, а брат непадалёку пасвіў авечак. Неўзабаве я ўбачыла, што ад хутара ў наш бок ідзе мая маці Фядосся Цімафееўна, але яе аклікнуў бацька і яна вярнулася назад. Праз некаторы час на хутары з’явіліся немцы. Яны схапілі бацькоў і прывязалі вяроўкамі да легкавой машыны, якая накіравалася ў бок вёскі. Я бачыла, як прывязаныя бацькі беглі за машынай. Мой брат, які быў бліжэй да хутара, пабег за імі. Потым ён расказаў мне, што яму ўдалося дагнаць машыну, але немцы пачалі яго адганяць ад бацькоў, а калі ён не паслухаў, то адзін з немцаў некалькі разоў ударыў яго з крыкам “кляйнэ швайн”. Пасля гэтага ён перастаў бегчы за машынай. Ён яшчэ бачыў, што калі бацькі зусім знясілелі і пападалі, то машына цягнула іх на вяроўцы па дарозе. Потым я таксама пабегла ў вёску, але калі прыбегла, то жывымі сваіх бацькоў я ўжо не застала. Яны ляжалі тварамі ўніз з прастрэленымі ў патыліцы галовамі. Я павярнула маці тварам уверх, дастала хустку, якая віднелася ў яе з-за пазухі і павязала яе на галаву маці. Побач ляжалі яшчэ некалькі расстраляных людзей. За што былі забіты мае бацькі? З партызанамі ніякіх адносін у іх не было. Праўда, раней, калі стараста (солтыс) вёскі хацеў забраць у нас каня, то бацька сказаў яму: “Што мне без каня застаецца рабіць? Хіба што ісці ў лес?” Напэўна, гэта і з’явілася нагодай для жорсткай помсты…» У той дзень ад рук карнікаў загінуў Чырук Назар Астапавіч і амаль уся яго сям’я: жонка Марыя Георгіеўна і дзеці Кацярына, Сцяпан, Васіль, Андрэй і Мікалай 19, 10, 7, 6 і 4 гадоў адпаведна. Фашысты прыйшлі на хутар, які знаходзіўся недалёка ад вёскі, і расстралялі сям’ю ў сваім двары. Выратавацца ўдалося толькі 13-гадовай Харытыне, якая паспела ўцячы і схавацца ў ляску непадалёку. Астанкі загінуўшых былі перанесены ў брацкую магілу ў вёсцы толькі ў 1967 годзе, калі на магіле быў устаноўлены абеліск. Тады былі таксама расстрэляны Чырук Васіль Савіч, Алесіюк Аляксей Тарасавіч, Алесіюк Наталля Іванаўна. Усе яны сталі нявіннымі ахвярамі фашыстаў. Паўлоўскі Якаў, масквіч, быў савецкім воінам, які трапіў у палон да немцаў у пачатку вайны і з якога яму ўдалося ўцячы. Ён быў схоплены на адным з хутароў, дзе хаваўся ад немцаў і расстраляны разам з мясцовымі жыхарамі. Максімук Мікалай Іосіфавіч, жыхар Лукава (1932 года нараджэння) расказаваў: «…Наша сям’я жыла на хутары Закарчага, што непадалёку ад вёскі Лукава. Мой бацька Іосіф Зосімавіч быў звязаны з партызанамі, якія часам наведвалі наш хутар. Напярэдадні пад вечар бацька з сябрам Шышуком Іванам пайшоў на возера на рыбалку. У асноўным у сеткі траплялі сомікі і ўлоў рыбы хутка павялічваўся. Але ў той вечар каля берага разгуляліся ляшчы, якіх сеткамі злавіць было немагчыма. Для гэтага мясцовыя рыбакі выкарыстоўвалі спецыяльныя вялікія восці. Такія восці былі ў солтыса, які жыў непадалёку ад возера. Бацька вырашыў пайсці да яго і папрасіць гэту прыладу. Калі ён падышоў да дома старасты, то праз прыадкрытыя дзверы пачуў размову гаспадара і бургамістра (таксама жыхара Лукава). Яны гаварылі пра тое, каго заўтра немцы павінны расстраляць. Ён пачуў сваё імя і імя брата Дзмітрыя, які да вайны быў актывістам сельскага Савета. Папярэдзіўшы брата, бацька вярнуўся на возера, дзе яго чакаў напарнік. Ён расказаў яму усё, што пачуў. Хутка схаваўшы злоўленую рыбу, Шышук вярнуўся дадому, а бацька пайшоў у лес, да якога было каля кіламетра. Апынуўшыся ў лесе, ён далей не пайшоў, а стаў чакаць. Раніцай з боку вёскі пачуўся гул машын, які нарастаў, і бацька зразумеў, што гэта немцы. Яны акружалі вёску і прылеглыя хутары. Бліжэй да поўдня бацька вырашыў даведацца, што адбываецца на яго хутары. Ён асцярожна прабіраўся бліжэй да дому. Тады ў гэтай мясцовасці раслі вялікія дубы. Ён залез на адзін з іх і з вышыні ўбачыў, што на хутары і навокал немцы. І тут яго заўважыў адзін з немцаў, які пачаў страляць з аўтамата па ім. Бацька хутка злез з дрэва і паўзком пачаў прабірацца ў бок лесу. На шляху аказалася поле са спеючай збажыной, і ён папоўз у ім. Раптам пачуўся блізкі брэх сабакі і бацька зразумеў, што яго ўжо шукаюць. Але сабака не ўзяў след і немцы, гучна размаўляючы, прайшлі міма. Дзень быў вельмі спякотны. Хутка бацька быў зноў ў лесе і таму застаўся жывым. Потым ён не раз падрабязна пра гэта расказваў… Наша сям’я налічвала 6 чалавек: бацька, маці і чацвёра дзяцей. Старэйшай Ірыне было 13 гадоў, мне – 10, Ганне – 7, а самаму малому – Івану – каля паўтара года. Калі карнікі прыйшлі на наш хутар, я глядзеў за каровамі, якія пасвіліся непадалёку. Хутка да мяне падышлі некалькі паліцаяў, якія размаўлялі на ўкраінскай мове. Яны спыталі, ці ведаю я, дзе зараз мой бацька і ці прыходзяць да нас партызаны. Я адказаў, што ён пайшоў вечарам на рыбалку, а больш нічога не ведаю. Паліцаі далі мне некалькі цукерак і патрабавалі расказаць усё, што я ведаю. Але я толькі паўтараў адно і тое ж. Тады яны мяне сталі біць, а потым загадалі ісці ў хату. У гэты час другія паліцаі і немцы дапытвалі пра бацьку маю маці, якая таксама гаварыла тое самае. Адзін з немцаў пачаў біць яе нагамі ў жывот і па галаве. Малое дзіця пачало плакаць. Тады немец ударыў яго пісталетам па галаве, з якой пайшла кроў (праз некалькі дзён хлопчык памёр). Сястру Ірыну паліцаі некалькі разоў вадзілі да возера, дзе былі рыбакі, каб яна паказала бацьку. Чаму нас тады не расстралялі, мы даведаліся пазней. Аказваецца, стараста папрасіў карнікаў сям’ю не чапаць, бо баяўся, што бацька яму за гэта адпомсціць…». 70-годдзе Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі – вялікая дата для кожнага з нас. І пакуль жыве памяць аб гэтай вайне, самай крывавай у гісторыі чалавецтва, памяць аб тых, хто загінуў у жорсткай барацьбе з ворагам, і тых, бязвінна забітых і зверскі замучаных, жыве і надзея. Надзея на тое, што падобнае больш не паўторыцца. Ніколі.

Полный адрес:
Республика Беларусь, Брестская область, Малоритский район, аг.Луково, пересечение ул.Суворова и ул.Пионерской
Республика Беларусь, Брестская область, Малоритский район, аг.Луково, пересечение ул.Суворова и ул.Пионерской
Координаты (широта):
51.888004
51.888004
Координаты (долгота):
24.236013
24.236013
Фотографии:
:
Братская могила в агрогородке Луково
Братская могила в агрогородке Луково
О проекте
Цифровая звезда – международный исторический проект, созданный для поиска памятников Великой Отечественной войны.
Данный проект направлен на формирование духовно-нравственных, гражданских качеств личности, на развитие интереса и уважения к памятникам боевой славы, увековечившим трагические и героические события прошлого, сохранение историко-культурного наследия Беларуси.
Контакты
Центральный комитет ОО «БРСМ»г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40.
(017) 371 04 64 okrckbrsm@gmail.com