Главная   //    Памятники

Могила партизан и жертв войны в агрогородке Мокраны

Адрес:
Республика Беларусь, Брестская область, Малоритский район, аг. Мокраны, около здания по ул. Школьная, 10
Описание памятника:
В агрогородке Мокраны на расстоянии 150 метров от здания ГУО «Мокранская средняя школа» Малоритского района находится братская могила. Здесь похоронены партизаны и мирные жители, расстрелянные и замученные гитлеровцами во время Великой отечественной войны. В 1967 году на могиле установлен обелиск. На его мемориальной доске увековечены имена убитых в 1941-1942 гг. партизан и мирных жителей, а также воинов 38-й, 76-й и 160-й стрелковых дивизий, партизан бригады имени И.В.Сталина, погибших в 1944 году при освобождении Мокран и Малоритского района. Захоронение произведено в марте 1944 года. На могиле установлен цементный обелиск, изготовленный в 1968 году.
Год возведения:
1968
Исторические сведения:
З успамінаў І.В.Жохава, камандзіра брыгады “За Радзіму” імя А.К.Флегантава: Нарадзіўся ў 1914 г., да вайны працаваў ў Нова-пятроўскім р. Маскоўскай вобласці. З кастрычніка 1941 г. у партызанах – камісар атрада “Сын” у Маскоўскай вобласці, камісар атрада “Віхор”, затым камандзір узвода кавалерыйскага атрада “Баявы”, камандзір гэтага атрада, камісар і камандзір брыгады “За Радзіму”. З кастрычніка 1943 па сакавік 1944 г. – член Маларыцкага падпольнага райкома партыі. Узнагароджаны ордэнамі Айчаннай вайны II ст., Чырвонай Зоркі, медалямі. “…У верасні 1943 г. брыгада “За Радзіму” імя А.К.Флегантава з Чэрвеньскага раена накіравалася ў рэйд у Маларыцкі раен. …Брыгада адразу разгарнула баявыя дзеянні. Адной з першых была аперацыя па разгрому гарнізона ў Макранах. Разведчыкі ўстанавілі сілы гарнізона, вывучылі размеркаванне агнявых кропак. У пачатку студзеня 1944 г. зрабілі завал на шашы Кобрын-Маларыта на працягу амаль кіламетра, спалілі масты. Такі ж завал зрабілі на дарозе, якая злучала Маларыту з Макранамі, каб праціўнік не змог падкінуць падмацаванне. У ноч на 10 студзеня атрад “Баявы” заняў падыходы да варожага гнязда. У 22 гадзіны пачаўся штурм. Патызаны знішчылі амаль усю жывую сілу праціўніка, захапілі боепрыпасы, разбурылі млын, спалілі маслазавод, збожжа-сховішча, вярнулі жвелу, якую немцы забралі у сялян, захапілі пошту з вялікай колькасцю пасылак, якія фашысты прыгатавалі для адпраўкі ў Германію. З лютага ў Ляхаўцы прыбылі з Маларыты карнікі. Высветлілася, што яны атрымалі загад заняць Макраны і знішчыць насельніцтва. Партызаны парушылі планы ворага. Атрад “Баявы” апярэдзіў гітлераўцаў, перайшоў у наступленне. Фашысты павярнулі назад. Мясцовыя жыхары пад уплывам партызан зрывалі нарыхтоўкі прадуктаў харчавання, якія праводзілі акупанты, байкатавалі распараджэнні аб выхадзе на работу, уплаце падаткаў. Пад покрывам ночы групы сялян выходзілі на дарогі, рабілі завалы, парушалі масты. У Ровенска-Луцкай аперацыі ў студзені – лютым 1944 г. савецкія войскі прайшлі далёка на захад, фронт перайшоў на поўдзень Брэсцкай вобласці. У канцы сакавіка камандаванне брыгады звязалася з разведкай 38-й стралковай дывізіі і перадала звесткі пра праціўніка ў вёсках Макраны, Тур, на станцыі Забалацце. Раніцай 22 сакавіка часці гэтага злучэння планавалі ўдарыць па варожаму гарнізону ў Макранах. Нашай брыгадзе ставілася задача перашкодзіць праціўніку адысці ў бок Брэста. Але фашысты падцягнулі да Макран вялікія сілы пяхоты і 30 танкаў і перайшлі ў наступление. Часці дывізіі і партызаны пад націскам гітлераўцаў адышлі на новы рубеж па рэках Прыпяць і Выжаўка. Сакавік і красавік прайшлі ва ўпартых баях. Наша брыгада дзейнічала разам з воінамі Чырвонай Арміі, адбіваючы пастаянныя атакі ворага. А 22 красавіка яна выйшла ў савецкі тыл…” Шчарбакоў Зіновій Піліпавіч н., у 1913 г., у партызанскім атрадзе «Баявы» са жніўня 1942 г. — камандзір аддзялення, узвода, затым начальнік штаба. 3 ліпеня 1944 па май 1945 г. у Чырвонай Арміі, танкіст. “…Студзень 1944 г. застаў нас у Маларыцкім раёне. Атрадам «Баявы» камандаваў у гэты час Бяззубаў, камісарам быў Самарын, а мяне прызначылі начальнікам штаба. Базіраваўся атрад у в. Дарапеевічы, у партызанскай зоне. Але ў сярэдзіне яе знаходзіўся буйны населены пункт Макраны, дзе размяшчаўся немалы варожы гарнізон. Ён быў для партызан як вострая стрэмка на целе, вызываў напружанне, пастаяннае чаканне нападу гітлераўцаў. Фашысцкае камандаванне старалася ўсімі сіламі ўтрымаць важны населены пункт. Трэба было разграміць макранскі гарнізон, і як мага хутчэй. Пачалася падрыхтоўка да аперацыі. У Макраны пайшлі разведчыкі Аляксандр Кумін, Міхаіл Хітрыкаў, Аляксандр Рэзкі і Сяргей Касцевіч. Яны паведамілі, што варожы гарнізон налічвае каля 60 гітлераўцаў і паліцаяў. Воpaгi размясціліся ў будынку школы, з усіх бакоў акружаным акопамі. Подступы да школы прыкрывалі тры дзоты і кулямётныя агнявыя кропкі. Паліцэйскі ўчастак — на ўскрайку вёскі, ля шашы. Нападаць вырашылі ноччу. Позна ўвечары атрад пакінуў Дарапеевічы і апоўначы спыніўся ў кіламетры ад Макран. Група падрыўнікоў Сямёна Агапонава атрымала загад замініраваць дарогу, якая ідзе ад Маларыты, і зрабіць на ёй засаду, калі фашысты будуць спрабаваць дапамагчы гарнізону. Узвод Ігната Сафронава з такім самым заданием перакрыў шашу з боку Ковеля. Разлік станковага кулямёта Савелія Каўко павінен быў сваім агнём не даць магмымасці гітлераўцам выбрацца са школы, пакуль ударная трупа не расправіцца з паліцэйскім участкам. Пасля гэтага мы з усіх бакоў атакуем школу. Камандаваў аперацыяй С. Т. Самарын. Штурм для гітлераўцаў і іх памагатых быў нечаканым, яны не змаглі як след супраціўляцца. Узвод Рыгора Ягорава ў лічаныя хвіліны расправіўся з фашысцкімі прыслугачамі ў паліцэйскім участку. У вокны паляцелі гранаты, у памяшканне ўварваліся партызаны. Немцы не змаглі выкарыстаць дзоты і акопы. Мы спалілі памяшканне, якое гітлераўцы ператварылі ва ўмацаваны вузел абароны і доўгі час адсюль рабавалі і здзекаваліся над жыхарамі навакольных вёсак, арганізоўвалі карныя экспедыцыі. Больш ва ўсёй партызанскай зоне не заставалася ні аднаго варожага логава. Насельніцтва Маларыцкага раёна ўздыхнула з палёгкай. Многія сяляне пайшлі ў партызаны…”
Полный адрес:
Республика Беларусь, Брестская область, Малоритский район, аг.Мокраны
Координаты (широта):
51.840698
Координаты (долгота):
24.257386
Фотографии:
:
Могила партизан и жертв войны в агрогородке Мокраны
О проекте

Цифровая звезда – международный исторический проект, созданный для поиска памятников Великой Отечественной войны.

Данный проект направлен на формирование духовно-нравственных, гражданских качеств личности, на развитие интереса и уважения к памятникам боевой славы, увековечившим трагические и героические события прошлого, сохранение историко-культурного наследия Беларуси.

Контакты
Центральный комитет ОО «БРСМ»
г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40.
(017) 371 04 64 okrckbrsm@gmail.com