Главная   //    Памятники

Брацкая магіла в. Ельня

Адрес:
Краснапольскі раён, в. Ельня
Описание памятника:
Стэла з граніту, маецца металічная агароджа
Год возведения:
1943 год
Исторические сведения:
З успамінаў падпалкоўніка Булатава : “На тэрыторыю Краснапольскага раёна мы ўступілі ў канцы верасня 1943 года. Я ў той час камандаваў 4-й стралковай ротай 283 палка 186 стралковай дывізіі. Дывізіяй камандаваў генерал-маёр Рэвуненкаў, палком – падпалкоўнік Савельеў. Агульны малюнак вызвалення Краснапольшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў я даць не магу. Раскажу толькі пра адзін з баёў паўночай вёскі Ельня. Наш полк даганяў адступаючага праціўніка. Нямецкія арыергарды, прыкрываючы адыход сваіх часцей, упарта абараняліся на рубяжах, намагаючыся збіць тэмп нашага наступлення. На паўночна-заходняй частцы г.п. Краснаполля наша дывізія сустрэла праціўніка, які ўпарта абараняўся, і нашы падраздзяленні нават павінны былі залегчы пад агнём. Камандзір дывізіі генерал – маёр Рэвуненкаў прыбыў у наш полк разам з некалькімі партызанскімі камандзірамі і аддаў загад камандзіру палка паслаць узмацненую роту ў тыл абараняючагася ворага з тым, каб пашкодзіць яго адыходу і асноўнымі сіламі дывізіі поўнасцю знішчыць абараняўшыяся часці праціўніка. Камандзір палка выклікаў мяне, выдзеліў узвод супрацьтанкавых гармат, узвод мінамётаў, узвод палкавых гармат, узвод ПТР, кулямётны ўзвод і паставіў задачу выйсці па лесе на паўночны захад в. Ельня, заняць абарону з задачай: перешкодзіць адыходу праціўніка ў напрамку паўночнага заходу (на Прапойск). Заданне мною было атрымана, а ў 5 гадзін мы ўжо прыступілі да выканання яго. Прыбыўшы ў зададзены раён, мы занялі абарону, акапаліся і замаскіраваліся. У тыл роты была выстаўлена ахова. Пры падыходзе да свайго раёна мы перарэзалі тэлефонную сувязь праціўніка. Прыкладна праз гадзіну мы ўбачылі немцаў. Гэта былі сувязісты, якія змотвалі дрот сувязі і рухаліся ў напрамку да нас. Не дайшоўшы да нас метраў 200, яны спыніліся на кургане. Магчыма штосьці западозрылі. Мінут праз пяць на конях пад’ехалі яшчэ чатыры афіцэры, а ўслед паказалася з-за высоткі калона немцаў (чалавек 150) у пешым страі, якая паходным маршам ішла на нас. Падпусціўшы гэту калону метраў на 60, байцы па маёй камандзе адкрылі па ёй агонь з кулямёта. Па калоне ўдарылі яшчэ два станкавых куляметы, а таксама аўтаматчыкі. З гэтай калоны толькі нямногім немцам удалося ўцячы. Былі забіты таксама і афіцэры, якія ехалі разам з калонай. Аднак немцаў аказалася шмат. Як высветлілася пазней, на нас ішоў цэлы полк. Праз некалькі мінут немцы развярнуліся і кінуліся на нас у атаку. Выкацілі гарматы на прамую наводку і сталі абстрэльваць узлесак, дзе мы акапаліся. Тут нашы гарматы адкрылі агонь па нямецкай артылерыі. Тры гарматы праціўніка адразу ж былі падбіты. Нямецкую пяхоту мы агнём прыціснулі да зямлі, аднак ім на дапамогу з’явілася яшчэ адна хваля атакуючых, якія пры падтрымцы мінамётаў, нягледзячы на вялікія страты, настойліва імкнуліся прарвацца.Цяжка было байцам, але яны мужна і непахісна выконвалі сваю баявую задачу. Гэту атаку мы таксама адбілі. На працягу трох гадзін бою мы адбілі пяць атак, прычым асобных немцаў забівалі амаль у 3 – 4 метрах ад сваёй пазіцыі. Варожыя постаці фашыстаў спаўзалі на зямлю, а сэрцы маіх хлопцаў усё больш і больш напаўняла лютая нянавісць. Яны апантанна, без стомы і прыпынку знішчалі наступаючых ворагаў. Ні было ні хвіліны зацішша, а што яшчэ важней ні было ні кроплі сумнення, што мы адаб’ём ворага. Гэта я бачыў і іх вачах,маладых і не вельмі, блакітных і карых, аднолькава мне дарагіх у гэтыя хвіліны, вачах, у якіх чыталася нянавісць і прага помсты нямецкмі вылюдкам, захопнікам. У нас скончыліся снарады, міны і патроны. Па нямцах білі нават з супрацьтанкавых ружжаў. Былі і параненыя. Я таксама быў паранены. Аднак, калі далажыў па радыё камандзіру палка аб становішчы, ён загадаў трымацца ў што б там ні было. Ні кроку назад! Немцы пайшлі на нас у атаку ў шосты раз. І яе мы адбілі. У нас скончыліся боепрыпасы. Што рабіць?!!!!! Але тут мы пачулася самае даўгачаканае наша рускае “Ура!”. Гэта наш і суседні полк нашай дывізіі збілі нямецкія заслоны і авалодалі в. Ельня. У гэтым баі мы захапілі больш 30 аўтамашын і абоз у 70 павозак з коньмі, гарматы, мінамётныы, кулямёты. Тады ж было забіта каля 300 немцаў, каля 200 чалавек узята ў палон. Нашы страты складалі 8 забітых і 26 параненых. Яны былі пахаваны у брацкай магіле каля вёскі Ельня. (“Чырвоны сцяг” 9 мая 1965 г.)
Полный адрес:
Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, Краснапольскі раён, в. Ельня
Координаты (широта):
53.384
Координаты (долгота):
31.2084
Фотографии:
:
Брацкая магіла в. Ельня
О проекте

Цифровая звезда – международный исторический проект, созданный для поиска памятников Великой Отечественной войны.

Данный проект направлен на формирование духовно-нравственных, гражданских качеств личности, на развитие интереса и уважения к памятникам боевой славы, увековечившим трагические и героические события прошлого, сохранение историко-культурного наследия Беларуси.

Контакты
Центральный комитет ОО «БРСМ»
г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40.
(017) 371 04 64 okrckbrsm@gmail.com