Главная   //    Памятники

Брацкая магіла ў г.п. Краснаполле

Адрес:
Магілёўская вобласць, г.п. Краснаполле, гарадскі сквер
Описание памятника:
Абеліск з жалезабетону
Год возведения:
1 кастрычніка 1943 г
Исторические сведения:
Брацкая магіла у г.п. Краснаполле, пахаваны воіны (31), аддаўшыя сваё жыццё пры вызваленні г.п. Краснаполле 1 кастрычніка 1943 г. З успамінаў Івана Аляксандравіча Ціханава, былога начальніка аператыўнага аддзялення штаба 269-й стралковай дывізіі: “Наша 269-ая стралковая дывізія пад камандваннем палкоўніка А.Ф.Кубасава з баямі 22 верасня 1943 г.выйшла да р.Іпуць, непасрэдна да ўсходняй граніцы Беларусі. Рыхтуючыся да фарсіравання ракі і прарыву варожай абароны, мы з ветэранамі 1022 стралковага палка прынялі зварот да ўсіх воінаў, у якім пісалі: “Баявыя сябры! Вызвалены Арлоўшчына,Браншчына, наперадзе родная Беларусь. Яна даўно чакае нас! Нашы маці, сёстры , дзеці з надзеяй глядзяць на ўсход. Яны многа пакутавалі за два з лішнім гады нямецкай акупацыі, пралялі шмат горкіх слёз. Наступіла пара іх вызвалення. Наперад на захад! Смерць нямецкім акупантам!” Ва ўсіх палках дывізіі прайшлі мітынгі, на якіх быў зачытаны зварот! Асабовы састаў даў клятву адпомсціць ворагу за пакуты беларускага народа. Усе рваліся ў бой, да граніц Беларусі. У трохдзёных жорсткіх баях абарона праціўніка на рацэ Іпуць была прорвана. Знішчаючы на сваім шляху праціўніка , дывізія 25 верасня 1943 года ўступіла на беларускую зямлю і пачала вызваляць тэрыторыю Могілёўскай вобласці. Першай на родную, спакутаваную зямлю Беларусі ўступіла дывізія адважнага і рашучага А.Ф.Кубасава. За суткі баёў дывізія прайшла 28 км і вызваліла 28 населенных пунктаў Суражскага і Касцюковічацкага раёнў. Да зыходу 28 чэрвеня дывізія выйшла да чыгункі Магілёў-Сураж і завязала бой за ст.Бялынкавічы. Падцягнуўшы артылерыю і перагрупіраваўшы свае сілы, дывізія пасля вогненнага налёту нашай артылерыі перайшла ў наступленне. Рашучай атакай у ноч на 27 верасня авалодала ст.Бялынкавічы, з ходу фарсіравала р.Бесядзь і разгарнула наступленне на Касцюковічы. Выбіўшы праціўніка з рубяжа Касцюковічы - Студзянец і наносячы яму значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, нашы мужныя байцы стварылі спрыяльную абстаноўку для наступлення на раённы центр Краснаполле. За 29-30 верасня былі вызвалены многія населеныя пункты Краснапольскага раёна, у тым ліку Жалезніца, Какойск, Мануйлы, Высокі Борак, Сцяпанаў хутар, Палуж, Калодзецкая. Да зыходу 30 верасня палкі дывізіі выйшлі на рубеж Навасёлкі, вышыні заходней Новай Ясенкі, Ламы, Хвашчы. З вышынь праглядалася Краснаполле. У саставе дывізіі змагаліся салдаты і афіцэры многіх нацыянальнасцей, у тым ліку і беларусы. Асабліва памятны дзень 30 верасня быў для палітработніка, агітатара 1022 стралковага палка Мікалая Андрэевіча Андрэенкі. Ён з са слязьмі радасці на вачах глядзеў на роднае яму Краснаполле, за якім у в.Лютня знаходзілася яго сям’я. Мужчыны не плачуць, але мы разумелі яго душэўны парыў, яго прагу: “хутчэй, хутчэй, бо там яны, самыя блізкія і родныя людзі на свеце, яны, за каго гатовы аддаць сваё жыццё, за каго неаднойчы рызыкаваў сваім жыццё паднімаючыся ў атаку, знішчаючы ненавіснага ворага”. Па дадзеных разведгрупы стала вядома, што немцамі створана спецыяльная каманда факельшчыкаў, якія павінны былі пры адыходзе немецкага гарнізона падпаліць усе пабудовы, у тым ліку і жылыя дамы з людзьмі. Каб не даць ворагу спаліць Краснаполле, знішчыць безабаронных жанчын, старых, дзяцей, падпалкоўнік А.Ф.Кубасаў прыняў аператыўнае і вельмі правільнае рашэнне: падцягнуць артылерыю і рашучай начной атакай авалодаць Краснаполлем. Палкі атрымалі ад камандзіра дывізіі баявую задачу, быў вызначаны напрамак атакі, размеркавана, хто якую частку населеннага пункта захоплівае. Было арганізована ўзаемадзеянне паміж палкамі і артылерыяй, бо начны бой прадстаяў быць складаны і цяжкі. Наступіў даўгачаканы момант. Артылерыя нанесла магутны агнявы ўдар па ворагу, у неба ўзляцелі чырвоныя ракеты - байцы дружна падняліся ў атаку. На ўскраіне Краснаполля, як выбух, прагучала магутнае “Ура!!!”, і адразу дружная страляніна з ўсіх відаў зброі. Наступаючыя хутка дом за домам, вуліцу за вуліцай адбівалі Краснаполле ў ворага, рухаліся на заходнюю ўскраіну Краснаполля. Вораг не вытрымаў удару і пачаў адступленне. Падпаліць факельшчыкі паспелі толькі асобныя пабудовы ільнозавода, што мясціўся на самой акраіене пасёлка. Уменне кіраваць сваімі падраздзяленнямі ў складаным начным баі паказалі камандзіры палкоў, камандзіры батальёнаў, капітаны, старшыя лейтэнанты, камандзіры дывізіёнаў, многія камандзіры рот і ўзводаў. Сапраўдны гераізм і смеласць у баі праявілі сяржанты і салдаты. Многія воіны за гэты бой адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.А тыя, хто мужна абараняў краснапольскую зямлю и загінуў, пахаваны ў Краснаполлі Праследуючы ворага, дывізія 1 верасня 1943 г.выйшла на р.Сож, сходу фарсіравала яе ў раёне в.Касцюкоўка Кармянскага раёна і захапіла ў ворага плацдарм. Слаўны шлях 269-й стралковай Рагачоўскай Чырвонасцяжнай ордэна Кутузава дывізіі. Яе воіны дастойна пранеслі сцяг дывізіі па Падмаскоўі, арлоўскай, бранскай, беларскай зямлі, тэрыторыі Польшчы, Усходняй Прусіі. Удзельнічала дывізія ў берлінскай аперацыі і закончыла вайну ў маі 1945 г.на Эльбе ў Германіі. Тысячы байцоў і камандзіраў за мужнасць у баях узнагароджаны ўрадавымі ўзнагародамі.А яе баявому камандзіру генералу А.Ф.Кубасаву прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Краснаполля”. (кніга “Памяць.Краснапольскі раён”.2001. 270-272)
Полный адрес:
Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г. п. Краснаполле, гарадскі сквер
Координаты (широта):
53.333719
Координаты (долгота):
31.402476
Фотографии:
:
Брацкая магіла ў г.п. Краснаполле
О проекте

Цифровая звезда – международный исторический проект, созданный для поиска памятников Великой Отечественной войны.

Данный проект направлен на формирование духовно-нравственных, гражданских качеств личности, на развитие интереса и уважения к памятникам боевой славы, увековечившим трагические и героические события прошлого, сохранение историко-культурного наследия Беларуси.

Контакты
Центральный комитет ОО «БРСМ»
г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40.
(017) 371 04 64 okrckbrsm@gmail.com