Главная   //    Памятники

Манумент ”Танк Т-34” на месцы тарана савецкімі танкістамі Д.Я. Камаровым і М.А. Бухтуевым фашысцкага бронецягніка

Адрес:
Гомельская вобласць, Акцябрскі район, вёска Чорныя Брады
Описание памятника:
Помнік героям-танкістам у выглядзе танка на п’едэстале ўсталяваны ля чыгуначнага прыпынку Чорныя Брады.
Год возведения:
10 верасня 2000 года
Исторические сведения:
Сярод імен, навечна залічаных у ганаровы спіс курсантаў Благавешчанскага ваеннага агульнавайсковага каманднага вучылішча, значылася прозвішча Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Яўлампіевіча Камарова, які здзейсніў гераічны подвіг на беларускай зямлі. Курсанта гэтага вучылішча, ураджэнца Гомельшчыны Міхаіла Фёдаравіча Казлова зацікавілі звесткі аб адважным лейтэнанце-танкісту і яго франтавой біяграфіі. І вось праз многа год, стаўшы начальнікам Генеральнага Штаба Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, М.Ф. Казлоў вырашыў больш падрабязна звярнуцца да гістарычнага значэння однаго з яркіх эпізодаў мінулай вайны. … Ішоў чэрвень 1944 года. Савецкім камандаваннем рыхтавалася буйная аперацыя танкавых часцей ва ўзаемадзеянні з пяхотай па вызваленню Бабруйскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Не спыняліся кровапралітныя баі на подступах да Бабруйска, у прыватнасці, ля станцыя Чорныя Брады, куды праціўнік сцягнуў вялікія групмроўкі жывой сілы і тэхнікі. Адыход прыкрываў варожы бронепоезд з гарматамі буйнага калібра. Зразумела, якая важная стратэгічная задача станавілася перад 15-й гвардзейскай танкавай брыгадай пад камандаваннем К. Кажанава па знішчэнню групіроўкі праціўніка на станцыі. 25 чэрвеня 1944 года батальён гэтай брыгады пайшоў у наступленне. Завязаўся жорсткі бой. Загарэўся танк камандзіра роты, на міне падарвалася другая іашына. Танк пад камандаваннем гвардыі лейтэнанта Д.Я. Камарова вырваўся наперад, знішчыўшы перад гэтым дзве палявыя гарматы і да ўзвода пяхоты праціўніка. Але варожы снарад не прамінуў і танка адважных гвардзейцаў. Загінулі прэы гэтым заражаючы і наводчык, параніла самаго камандзіра. На шляху танка стаяў бронепоезд, і тады Д.Я. Камароў прымае рашэнне “ісці на таран”. Падобна смерчу з вогненным шлейфам ляцела гарашчая “трыццацьчацвёрка” на браніраваную грамадзіну і на поўным хаду ўрэзалася ў яе. Грамавы выбух ускалыхнуў наваколле. Выкарыстаўшы замяшальніцтва і паніку сярод фашыстаў, савецкія войскі занялі станцыя. За гераічны подвіг камандзіру танка гвардыі лейтэнанту Д.Я. Камарову (цудам застаўся жывы, загінуў у верасні 1944 г. у Польшчы) і механіку-вадзіцелю М.А. Бухтуеву (загінуў пры таране) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Полный адрес:
Гомельская вобласць, Акцябрскі район, вёска Чорныя Брады (прыпынак Чорныя Брады)
Координаты (широта):
52.767759999624
Координаты (долгота):
29.225106999688
Фотографии:
:
Манумент ”Танк Т-34” на месцы тарана савецкімі танкістамі Д.Я. Камаровым і М.А. Бухтуевым фашысцкага бронецягніка
О проекте

Цифровая звезда – международный исторический проект, созданный для поиска памятников Великой Отечественной войны.

Данный проект направлен на формирование духовно-нравственных, гражданских качеств личности, на развитие интереса и уважения к памятникам боевой славы, увековечившим трагические и героические события прошлого, сохранение историко-культурного наследия Беларуси.

Контакты
Центральный комитет ОО «БРСМ»
г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40.
(017) 371 04 64 okrckbrsm@gmail.com