Главная   //    Памятники

Брацкая магіла 1941-1944 гг, Чэрвеньскі раён г. Чэрвень

Адрес:
Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён г. Чэрвень, вул. А. Кашавога
Описание памятника:
Абеліск пабудаваны з бетону ў форме чатырох ярусаў, аснова 1,0 х 0,7м, вышыня 2,3 м, на верхнім ярусе змешчаны словы: “Вечная память героям, павшим в боях за освобождение нашей Родины в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг.”. Над надпісам размешчана пяціканцовая зорка. Пафарбаваны ў чорны колер. Надпіс з задняга боку помніка: “Подполковнику ШУТОВУ Г.Ф. Ком. П/Б ФЛЕГАНТОВУ А.К. Капитану БАРЫКИНУ Г.Ф.” Абеліск размешчаны паміж чатырма магіламі. На магілах устаноўлены шыльды з прозвішчамі пахаваных: “Герой Советского Союза Командир Артилирийской батареи капитан БАРЫКИН Георгий Филиппович 1916 – 04 VII.1944” «Командир партизанской бригады подполковник ФЛЕГАНТОВ Алексей Канидиевич Погиб 13 марта 1943 г.» «Заместитель командира дивизии полковник РАХМАТУЛИН Миньяр Баталович Погиб в июле 1944 г.» “Командир артиллерийского полка подполковник ШУТОВ Егор Станиславович 1911 2.VII 1944” Для жыхароў Чэрвеньскага раёна абеліск увасабляе сабой ахвярнасць і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Месца ўшанавання памяці воінаў і партызанаў. Помнік устаноўлены ў 1956 годзе.
Год возведения:
1956 г
Исторические сведения:
Захаваны намеснік камандзіра дывізіі палкоўнік Міньяр Баталавіч Рахматулін і камандзір артпалка падпалкоўнік Ягор Станіслававіч Шутаў, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1944 годзе пры вызваленні Чэрвеньскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Герой Савецкага Саюза Георгій Піліпавіч Барыкін і адзін з арганізатараў партызанскага руху ў РСФСР і на Беларусі Аляксей Канідзіевіч Флегантаў, які загінуў сакавіку 1943 годзе ў в.Макаўе, пасля вызвалення раёну пахаванне перанесена на гарадскія могілкі. У 1956 годзе на брацкай магіле пастаўлены абеліск. З мэтай актывізаваць арганізацыю партызанскіх атрадаў з-за лініі фронту на Беларусь прыйшоў спецыяльна створаны партызанскі атрад “Баявы”, якім камандаваў Аляксей Канідз’евіч Флегантаў, герой грамадзянскай вайны. Рэйд атрада пачаўся 21 жніўня 1942 года з Віцебскай вобласці і працягваўся па Мінскай. За 40 сутак атрад прайшоў 600 км па тылах ворага. У час рэйда атрад самастойна і сумесна з мясцовымі атрадамі праводзіў баявыя аперацыі, знішчаў жывую сілу і баявую тэхніку ворага. У пачатку кастрычніка 1942 года “Баявы” прыбыў у Чэрвеньскі раён. На Чэрвеньшчыне ўжо дзейнічала шмат партызанскіх атрадаў. На нарадзе камандзіраў Флегантаў прапанаваў аб’яднаць некаторыя з іх у брыгады. Прапанову падтрымаў Чэрвеньскі падпольны райком партыі. Так была сфарміравана партызанская брыгада “За Радзіму”. Камандзірам яе стаў А.К.Флегантаў. Аб’яднанне партызанскіх атрадаў у брыгаду дазволіла ўзмацніць удары па ворагу. У ноч на 11 сакавіка 1943 года каля в.Макаўе Асіповіцкага раёна атрад спыніўся на адпачынак. Знайшоўся здраднік сярод мясцовых жыхароў і прывёў на месца іх стаянкі варожы батальён. Пачаўся жорсткі бой. Колькасная перавага ворага была вялікай. У гэтым баі загінуў легендарны камбрыг А.К.Флегантаў і яшчэ 18 партызан. 29 красавіка брыгадзе было прысвоена званне імя Флегантава. Брыгада працягвала свой рэйд. Камандзірам яе стаў Фёдар Фёдаравіч Тараненка. У жніўні 1937 года Барыкіна Г.П. быў прызваны на воінскую службу, быў накіраваны ўшколу малодшых камандзіраў. У 1941 годзе скончыў курсу удасканалення каманднага складу. Удзельнічаў ў Вялікай Айчыннай вайне на Калінінскім, 2-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Камандаваў батарэяй ў 144-м знішчальным супрацьтанкавым палку 9-й арміі. За мужнасць і гераізм ў баях узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Леніна, баявымі медалямі. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 чэрвеня 1944 года капітан Георгій Піліпавіч Барыкін за праяўленыя адвагу і мужнасць у баях пад Душаўшчынай на Смаленшчыне ў верасні 1943 года, быў удастоены звання Герой Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі “Залатая Зорка”. Капітан Барыкін Г.П. загінуў у баях за вызваленне Чэрвеньскага раена 4 ліпеня 1944 года. Узнагародны ліст на капітана Барыкіна падпісаў камандуючы фронтам генерал арміі Іван Хрыстафоравіч Баграмян. З дапамогай кнігі “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць” кн.2 1987 года, быў знойдзены матэрыял які зацвярджае устаноўку абеліска ў 1956 годзе. 25 лютага 2003 года па Рашэнню Рэспубліканскай навукова-метадычнай Рады РБ былі пастаўлены пытанні аб гісторыка-культурнай спадчыне (№82). 4.05.2007 № 578 рашэнне дзяржаўнага органа аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці “Брацкая магіла 1941-1944 гг.” у г. Чэрвень. На сённяшні дзень дадзены аб'ект знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. Чэрвеньская ЖКГ праводзіць пэўныя мерапрыемствы для захавання дадзенага помніка і прылеглых да яго магіл.
Полный адрес:
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён г. Чэрвень, вул. А. Кашавога
Координаты (широта):
53.707206
Координаты (долгота):
28.435779
Фотографии:
:
Брацкая магіла 1941-1944 гг, Чэрвеньскі раён г. Чэрвень
О проекте

Цифровая звезда – международный исторический проект, созданный для поиска памятников Великой Отечественной войны.

Данный проект направлен на формирование духовно-нравственных, гражданских качеств личности, на развитие интереса и уважения к памятникам боевой славы, увековечившим трагические и героические события прошлого, сохранение историко-культурного наследия Беларуси.

Контакты
Центральный комитет ОО «БРСМ»
г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40.
(017) 371 04 64 okrckbrsm@gmail.com