Главная   //    Памятники

Воинское мемориальное кладбище

Адрес:
г.Витебск, ул.Титова
Описание памятника:
На кладбище захоронено 368 советских воинов (из них 119 известных, 249 неизвестных), 86 плит. 13 братских, 73 индивидуальных могилы. Надгробия из бетона, две надгробные плиты из черного гранита. Мемориальная стена. Бетон. Н=4,0м. Ограждение металлическое (31 м х 50 м).
Год возведения:
1976
Исторические сведения:
Гісторыя ўзнікнення вайсковых могілак на вул. Цітова прасочваецца па некаторых архіўных дакументах. 21 кастрычніка 1944 года выканкам гарсавета прыняў рашэнне «Пра абсталяванне братэрскіх і індывідуальных магіл франтавікоў, загінулых у баях за сацыялістычную Радзіму на тэрыторыі г. Віцебска». У ім з мэтай правядзення ўліку і абсталявання месцаў пахаванняў удзельнікаў вызвалення горада загаднік гаркамгасам і вайсковы камісар абавязваюцца «прыступіць да ўліку і абсталяванню братэрскіх і індывідуальных магіл па раёнах горада», а таксама «арганізаваць ахову могільнікаў». Старшыні райвыканкамаў павінны былі «забяспечыць патрэбную колькасць матэрыялаў для абсталявання магіл з даставай яго да месца знаходжання магіл і могільнікаў і ў найкароткі тэрмін прыступіць да іх абсталявання. Першыя пахаванні на вайсковых могілках павул. Цітова адбываліся ў першыя дні пасля вызвалення горада, спачатку тут былі пахаваны ўдзельнікі баёў за Віцебск. Частка з пахаваных была смяротна паранена у баях за Віцебск і яго ваколіцы, трапілі ў шпіталі, што бачна з захаваўшыхся архіўных крыніц: кніг пахаванняў эвакуацыйных шпіталяў і прыказаў аб выключэнні са спіскаў. Вялікая колькасць была перапахавана з іншых могілкаў і знойдзеных пахаванняў на тэрыторыі горада. Так сама пахаваны воіны, якія загінулі выконваючы свае абавязкі ў складзе частак, якія наводзілі парадак у горадзе і праводзілі мерапрыемствы па яго размінірванню, аднаўлённю і г.д. Дакументы пасляваеннага перыяду адзначаюць, што на тэррыторыі г. Віцебска знаходзілася толькі 3 вайсковыя могілкі: па вул. Савецкай, на Пескавацікскіх могілках і воінскія могілкі па Полацкаму шассе (цяпер вул. Цітова). Першыя выяўленныя архіўныя крыніцы адносяцца да снежня 1949 г. Згодна ім на воінскіх могілках знаходзілася 41 магіла, на якіх былі створаны надмагільныя холмікі, ажыццяўлена пасадка дрэў і кустоўя. У пасляваенныя годы на вайсковых могілках адбываліся шматлікія перапахаванні. У 17 ліпеня 1951 адбылось перапахаванне камандзіра 35 асобнага палка сувязі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту Агеева І.А., які загінуў 27.06.1944 пад час вызвалення Віцебска. Полк сувязі за вызваленне г. Віцебска 26.06.1944 і прарыў Віцебскага ўмацаванага раёну ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі атрымаў ганаровую назву “Віцебскі”. Адначасова з ім, згодна з рашэннем Выканкама Віцебскага гарадскога Савета дэпуатаў працоўных ад 5.01.1951. г № 7, былі перапахаваны рэшткі 24 воінаў з Калядных могілак, якія закрылі. З 24 вядомы былі вядомы імены 13 воінаў. Усе воіны былі перапахаваны ў 14 магілах: 4 індывідуальных і 10 брацкіх (па 2). З акту праверкі брацкіх магіл і вайсковых могілак камісіяй у складзе Віцебскага гарадскога ваеннага камісара гв. палкоўніка Макарава, старшыні Выканкама Віцебскага гарадскога савета дэпутатаў працоўных Савіка і сакратара Віцебскага гарадскога камітэта КП(б)Б Макарава вынікае, што па стану на 17 ліпеня 1951 г. (з улікам перапахаванняў) пахавана на вайсковых могілках 89 воінаў. З іх 59 чалавек у індывідуальны магілах і 30 чалавек у 15 брацкіх магілах (па 2 у кожнай), агулная колькасць 74 магілы. Магілы знаходзіліся ў задавальняючым стане (акрамя магіл перапахаваных): надмагільныя холмікі выпраўлены, на кожным усталяваны драўляны помнік з мемарыяльнай даской, афарбаваны маслянай фарбай. Самі былі могілкі агароджаны жэрдкамі, праведзена пасадка дрэў. На могілках так сама быў усталяваны агульны абеліск, гэта вынікае з прапаноў, якія былі зроблены па выніках агляду могілак (падфарбаваць). Іншых звестак пра агульны абеліск не выяўлена. Да снежня 1951 г. адболось яшчэ адно (ці некалькі) перапахаванне. Агульная колькасць магіл скалала 77. Таксама драўляныя помнікі былі заменены на цаментна-бетонныя з пазначэннем пахаваных. У лісце ад 25.06.1953 ў Віцебскі аблвыканкам старшыня Віцебскага гарвыканкама пазначаў, што ў 1952 г. у горадзе была поўнасцю праведзена праца па перазахаванню рэшткаў воінаў Савецкай арміі і партызан з нязручных месцаў на ваенныя могілкі. Але высветліць це адбывалісь перапахаванні на дадзеных воінскіх могілках у гэты перыяд не атрымалась. У гэтым жа лісце паведамляецца аб намеры ўсталяваць на усіх воінскіх могілках горада скульптур “Салдат, які смуткуе”. У 1954 г. было перапахавана 11 загінуўшых воінаў Чырвонай арміі, знойдзенных пахаванымі на станцыі Чэпіна (8 чалавек) і ў Віннам тупіке (3 чалавека). У 1956 г. адбылось перапахаванне салдата, рэшткі ягока знайшлі ва двары інтэрната Педагагічнага інстытута па вул. Фрунзе. У рашэнні Віцебскага гарвыканкама ад 15.06.1956 адзначалася, што да таго моманту скульптура “Салдат, які смуткуе” на ваенных могілках па Полацкай шашы не была усталявана. Гэтую працу паручылі загадчыку Гарадскога аддзела каммунальнай гаспадаркі і вызначалі дату, да якой гэта павінна было быць ажжыцяўлено, - 1.07.1956 г.. Аднак скульптура была усталявана толькі ў 1957 г. Гэта было пазначана у дадатку да пастанаўлення бюро Віцебскіх гаркома КПБ і гарвыканкама ад 19.09.1968. Там жа пазначана, што могілкі складаюцца з 75 індывідуальных магіл, але колькасць брацкіх пахаванняў не пазначана. На могілках перапахаваны члены экіпажа аднаго з транспартных самалётаў 101-га авіапалка 1-й авіадывізіі дальнега дзеяння. Гэты самалет верагодна выпаўняў рэйс да партызан Ушачскай зоны і быў збіты немцамі у ноч с 31 верасня на 1 кастрычніка 1943 г. Тры летчыкі паспелі спрыгнуть з парашютамі, 4 загінулі. Гэта камандзір экіпажу – лейтэнант Быкаў, летчык – малодшы лейтэнант Ісаеў, штурман – сяржант Важноў і радыст – старшына Рызман. Калі адыболь гэта перапахаванне высветліць не атрымалась. У 1976 г. па праекту архітэктра Чарняўскага В. адбылась буйная рэканструкцыя могілак. Былі усталяваны новыя надмагільныя помнікі злучаныя паміж сабой поясам і мемарыяльная сцяна (трыбуна), якія і захаваліся да нашага часу. Сапастаўляючы акты перапахавання 1951 г. і надгробныя пліты, усталяваныя ў 1976 г. можна прыйсці да высновы, што пад час рэканструкцыі месцазнаходжанне некаторых надмагільных пліт было зменена. На могілках і пазней праходзілі перапахаванні воінаў і жэртваў вайны, якіх знайшлі на тэррыторыі горада. У 2005 г. адбылось перапахаванне 4 жэртваў канцлагера 5-ы полк, у 2006 г. – 11 жэртваў, у 2010 г. – 84 жэртваў, у 2011 г. – 17 жэртваў. 5 студзеня 2014 г. у перапахавалі рэшткі 23 воінаў Чырвонай Арміі, якіх знайшлі ў ходзе правядзення паісковых работ каля Бешанковічскай шашы (на скрыжаванні з ракой Дабрэйкай) і ў раёне футравага камбінату. Перапахаванне ажыццёўлена ў двух грабах у агульнай магіле у дальнім левам вуглу могілак. У першым грабу – рэшткі невядомага воіна з Бешанковічскай шашы, у другім – рэшткі чырвонаармейцаў з брацкай магілы ў раёне футрага камбінату. Воінскія могілкі з’яўляюцца воінскім захараненнем, пашпарт № 4382. Агульная колькасць пахаваных – 368 воінау Чырвонай Арміі, партызана, ахвяр вайны, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны у 73 індывідуальных і 13 брацкай магілах . Персанальныя дадзеныя вядомы пра 120 з іх. На воінскіх могілках адбываюцца мерапрыемствы Чыгуначнага раёну г. Віцебска, мітынгі з удзелам працоўных калектываў, навучэнцаў, жыхароў раёна з ускладаннем вянкоў, цвятоў па выпадку знамянальных дат.
Полный адрес:
Республика Беларусь, Витебская область, г. Витебск, ул.Титова
Координаты (широта):
55.193711
Координаты (долгота):
30.143708
Фотографии:
:
Воинское мемориальное кладбище
О проекте

Цифровая звезда – международный исторический проект, созданный для поиска памятников Великой Отечественной войны.

Данный проект направлен на формирование духовно-нравственных, гражданских качеств личности, на развитие интереса и уважения к памятникам боевой славы, увековечившим трагические и героические события прошлого, сохранение историко-культурного наследия Беларуси.

Контакты
Центральный комитет ОО «БРСМ»
г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40.
(017) 371 04 64 okrckbrsm@gmail.com