Главная   //    Памятники

Сожженная деревня Добрица

Адрес:
Старадарожскі раён
Описание памятника:
Спаленая веска Добрыца
Год возведения:
Спалена у пачатку 1943 года
Исторические сведения:
Недалека ад вескi Вярхуцiна, ля прыгожых мясцiн ракi Арэса знаходзiлася невялiкая веска з прыгожай i ласкавай назвай Добрыца. Iмя яе адпавядала мясцовасцi – урадлiвыя землi, залиўныя лугі і побач лес. Тут і ягады, і грыбы і арэхі. А ўздоўж вескi цягнулася канава, якая злучала раку Арэса з Языліцай. Сапрауды прыгожы райскі куточак. У час вайны партызанам было вельмі зручна наведвацца ў веску. У некалькіх метраў ад хат пачынаўся густы масіў лесу. Партызаны былі тут частымі гастямі, і ў пачатку 1943 года сям’я Дуброўскіх пайшла да іх. У пустую хату засялілася жыхарка Смаленскай вобласці са сваёй вялікай сям’ёй. Жыхары вескі ведалі яе цяжкае становішча з харчаваннем, таму дампамагалі хто чым мог. І ў гэтую майскую раніцу сын Завацкіх, Франк, выйшаў са сваёй хаты на вуліцу, каб паклікаць суседкуна снедане. Не паспеў ён зрабіць некалькі крокаў, як паваліўся, скошаны нямецкай куляй. У веску ўварваліся карнікі. Першай ахвярай і стала сям’я Завацкіх – Канстанцін, Марыя і іх старэйшы сын Віктар. Удалося схавацца за печчу дачцэ Аляксандры з дачкой Галяй і сынам Анатолем. Маці моцна трымала дзяцей, чакаюцы самага жудаснага. Яна чула стрэлы і стогны параненых. І тут сын Анатоль рвануўся з яе рук і кінуўся да акна. Азвярэлыя карнікі не пашкадавалі дванаццацігадовага хлопчыка і тут жа забілі яго… Аляксандра Канстанцінаўна мацней прыціснула да сябе маленькую Галю і ўжо чакала смерці. Кінуцца да сына яна не магла, падкасіліся ногі. Аднак карнікі не заўважылі яе. Хутка яна адчула едкі пах дыму. Ворагі падпалілі хату. Трэба было ратавацца і яна знайшла у сабе сілы вылезці праз акно на вуліцу разам з дачушкай. На вуліце нікого не было. Карнікі зрабілі сваю крывавую справу і пакінулі вёску. Усе жыхары Добрыцы, пачуўшы стрэлы, уцяклі ў лес. Падалася туды і Аляксандра Канстанцінаўна з маленькай дачкой. А агонь рабіў сваю справу. Згарэла хата Завацкіх, Рымашэўскіх і яшчэ некалькі гаспадарчых будынкаў. Згарэлі і трупы забітых. Партызаны з лесу бачылі, як гараць іхнія хаты, але ніхто не адважыўся ісці ратавать сваё дабро. Больш у вёску ніхто не вярнуўся і пасля вайны. Толькі на другі дзень, пасля трагедыі Аляксандра Канстанцінаўна і яе старэйшая сястра, якая жыла ў Вярхуціна разам з мужам, сабралі тое, што засталося ад загінуўзшіх і спаленых, і пахавалі на могілках Доўга не магла яна прымірыцца са стратай сына і блізкіх. Так і стаяла ў вачах гэта жудасная расправа. Толькі пасля вайны праца у школе (яна была настауніцай ) крыху сцішыла боль, ды яшчэ падрастала дачка Галя, аб якой неабходна было паклапаціцца. Што ж выклікала такую лютую злосць карнікаў? А справа была ў наступным: у гэты дзень перад праходам цягніка па чыгунцы немцы, баючыся партызанскіх мін, пасылалі патруль. Патруль абстраляла партызанская засада, і гэтага было дастаткова, каб фашысты ўсю сваю злосць перанеслі на мірных жыхароў маленькай вёсачкі. Гэта было лягчэй, чым пагнацца за партызанамі. Ахоўваюць чыгунку немцаў прымушалі частыя падрывы эшалонаў. У 1944 годзе паміж Аточкай і Урэччам ляжаў пад адхонам састаў цягніка, гэта была работа партызан. Невялічкая вёска Добрыца, як іншыя беларускіх вёсак, не была адноўлена пасля вайны. Людзі не пажадалі жыць у гэтым месцы, дзе ўсё напамінала аб жахлівай трагедыі.
Полный адрес:
Мінская вобласць, Старадарожскі раён, в. Добрыца
Координаты (широта):
52.960964
Координаты (долгота):
28.022122
Фотографии:
:
Сожженная деревня Добрица
О проекте

Цифровая звезда – международный исторический проект, созданный для поиска памятников Великой Отечественной войны.

Данный проект направлен на формирование духовно-нравственных, гражданских качеств личности, на развитие интереса и уважения к памятникам боевой славы, увековечившим трагические и героические события прошлого, сохранение историко-культурного наследия Беларуси.

Контакты
Центральный комитет ОО «БРСМ»
г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40.
(017) 371 04 64 okrckbrsm@gmail.com