Главная   //    Памятники

Захоронение жертв Великой Отечественной войны № 8002; Захоронение жертв Великой Отечественной войны № 8003

Адрес:
Витебская область, Поставский район, Воропаевский сельсовет, д. Гута, ул. Партизанская.
Описание памятника:
В могиле похоронены мирные жители (бывшей д. Хардаково), расстрелянные и сожженные фашистами в 1942 году. В 2020 году произведена реконструкция захоронения, установлены два металлических креста (православный и католический) с надписью: «Тут пахаваны мірныя грамадзяне, знішчаныя фашыстамі ў 1942 годзе. Вечная памяць ахвярам Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.» Количество захороненных в могиле № 8002: 10, имена установлены. Количество захороненных в могиле № 8003: 8 (известных 3, неизвестных 5).
Исторические сведения:
Трагические события в Хардакове произошли предположительно в конец осени – начале зимы 1942 г. Населенный пункт Хардаково находился в Поставском районе. На современной карте он является частью деревни Гута, ее улицей Партизанской. Но сами хардаковцы никогда не считали себя жителями гораздо большей деревни Гута. И действительно, со всех сторон Хардаково была окружена лесом. В лучшие времена в деревне было около двух десятков домов, сейчас значительно меньше. Фашисты заподозрили местных жителей в связи с партизанами, согнали всех, кого удалось схватить, в два дома и подожгли их, кто пытался бежать расстреливали на месте. Во время этих ужасных событий погибло около 20 человек, среди них целые семьи: Пачковские, Казаровец, Беля. Спастись удалось нескольким человеком: среди них Пачковский Ананий Валерьянович, ему на то время было 12 лет (он был тяжело ранен, но его спас отец Пачковский Валерьян Семенович (57 лет), просто чудом им удалось убежать). Позже Ананий Валерианович был вывезен в Германию, Австрию, был в 30 км от Югославии, вернулся домой только после освобождения. Именно по его воспоминаниям и воспоминаниям Казаровца Виталия удалось установить ход событий, происходивших в Хардакове. Сейчас об этой трагедии свидетельствуют два памятника, которые находятся именно на месте тех двух домов, в которых были сожжены мирные жители. Изначально, на месте трагедии были установлены типовые обелиски с красной звездой, но с течением времени обелиски начали разрушаться, и в 2020 г. была произведена полная реконструкция этих памятников. Сёстры Хатыні Населены пункт Хардакова знаходзіцца ў Пастаўскім раёне. На сучаснай карце ён з’яўляецца часткай вёскі Гута, яе вуліцай Партызанскай. Але самі хардакоўцы ніколі не лічылі сябе жыхарамі значна большай вёскі Гута. І сапраўды з усіх бакоў Хардакова акружана лесам. Папрамой да вёскі Гута трэба ісці таксама лесам, праўда няшмат- дзесьці паў-кіламетра. У лепшыя часы ў хардакове было каля двух дзясяткаў хат. Зараз у Хардакове значна менш. Паходжанне назвы Хардакова не вядома, таксама як і час з’яўлення паселішча. Перад Першай сусветнай вайной у гэтым месцы ўжо былі палі. Пасля савецка-польскай вайны гэтую зямлю атрымалі два польскіх асаднікі, якія збудавалі сабе дамы. У верасні 1939 года асаднікі пакінулі Хардакова і выехалі ў накірунку Польшчы, а ў кожны дом новая, ужо савецкая, ўлада засяліла па дзве сям’і беднякоў. Летам 1941 года Хардакова, як і ўся Беларусь, апынулася пад нямецкай акупацыяй. Вёска была аружана лесам і гэта акалічнасць прывяла да трагедыі. У канцы восені – пачатку зімы 1942 года Хардакова было спалена разам з жыхарамі. Спачатку былі дзве версіі, чаму немцы спалілі вёску. Па адной з іх яны шукалі польскага палкоўніка, сваяка Белі, які тут схаваўся, па другой – палічылі, што ў вёсцы шмат дзяцей і гэта дзеці партызан. Пазней з’явілася яшчэ адна: перад самай вайной з расіі ў госці да аднаго жыхара Хардакова прыехаў яго родзіч. Родзіч быў маладым хлопцам, а ў дадатак яшчэ камсамольцам. Хлопец вельмі баяўся, што немцы яго растраляюць. Па гэтай прычыне дзень ён праводзіў у лесе, а ноччу прыходзіў. Вёска, як было сказана вышэй, акружана лесам і гаспадары для абароны ад лясных драпежнікаў трымалі сабак. Паколькі хлопец для іх быў чужы- сабакі заўсёды брахалі калі ён ішоў начаваць у вёску. Гэта пачулі паліцаі- літоўцы, якія ахоўвалі чыгуначны мост праз рэчку Шурыца. Паліцаі палічылі, што ў вёску заходзяць партызаны і паведамілі немцам. Хутка раніцай група немцаў каля 30 чалавек пры некалькіх афіцэрах з рацыяй акружылі Хардакова. Яны сагналі людзей у два дамы. Каго растралялі, а каго спалілі жывымі. У хаце Белі немцы забілі Казароўца Фёдара, яго жонку, двух дачок і сына, а таксама Ясю, што жыла ў другой палове хаты, разам з двума зусім малымі дзецьмі. Жанчына спрабавала іх выратаваць, прытуліўшы да сябе, але і іх ўкінулі ў вогнішча, магчыма жывымі. У другой хаце, Белі, яго параненая дачка спрабавала збегчы праз шчыт будынка, але яе таксама забілі. Бяда напаткала Пачкоўскага Валерыя Сямёнавіча і яго двух сыноў. Яны ў гэты час нарыхтоўвалі дровы каля Хардакова. Адзін немец праз перакладчыка загадаў ім ісці дахаты. Толькі яны пачалі пераходзіць ручэй, што яшчэ каля Хардакова, як іх заўважыў другі немец. Параіўшыся з астатнімі, немец іх вярнуў. Прывялі ў дом Яцыны і пачалі растрэльваць сям’ю Пачкоўскіх і іншых. Першы сын Валерыя Сямёнавіча быў адразу забіты, а другі, Ананій, быў цяжка паранены ў плячо і галаву каля вуха. Сам Валерый Сямёнавіч не быў паранены, аднак прыкінуўся забітым. Немцы закрылі дзверы і падпалілі дом. Каб ён хутчэй разгараўся, пачалі біць вокны. Дзвюх дзяўчат, якія хацелі выскачыць праз акно, укінулі штыкамі назад. Бацька Пачкоўскіх здагадаўся: калі каля сябе акно выб’еш сам, то немцы сюды не пойдуць, палічыўшы, што там нехта ўжо ёсць. Ён выбіў сякерай акно, перасадзіў праз акно цяжкапараненага сына і пачуў як нехта сказаў: “Дзядзя, падсадзі мяне”. Гэта быў Багдан, сына Белі, гаспадара другога дома. Мужчына яму дапамог. Разам яны пачалі ўцякаць у бок Гуты, куды ішоў дым. Іх шлях ішоў каля ручча Мядзел. Гэта акалічнасць давала надзею на паратунак. Наперадзе беглі Пачкоўскія, а следам у лёгкім абутку Багдан. На чыгунцы стаялі немцы з кулямётам, але пад мостам ім удалося праскочыць. Перачакаўшы дзень каля школы, яны пад вечар пераправіліся праз Галбеіцу каля гарадзішча ў Галбеі. Старэйшаму Пачкоўскаму ў той час было 57 гадоў, а яго сыну Ананію – 12. Потым Валерыю Сямёнавічу прыйшлося аддаць свінню ўрачу, каб той вылячыў сына і маўчаў аб гэтым, бо ўрач павінен быў паведамляць немцам аб кулявых ранах. Пазней Ананій Валер’янавіч быў вывезены ў Германію, Аўстрыю, быў у 30 км ад Югаславіі, 20 ад Італіі. Хадзіў у Югаславію фатаграфавацца. Вярнуўся дахаты Ананій Валер’янавіч разам з савецкім войскам. Усяго ў Хардакове загінуў 21 чалавек (часам успаміналася лічба 23 чалавекі, магчыма перабольшаная), у тым ліку сям’я Белі і яшчэ адзін чалавек, знойдзены згарэлым ў вазоўні, магчыма той самы польскі палкоўнік. Вядомы імёны наступных загінуўшых: Беля, Станіслава Беля, Чэся Беля, Багдан Беля, Пачкоўскі Дзмітрый Сямёнавіч ( 1932 г.н. ), Казаровец Фёдар Валер’янавіч (каля 1906 г.н.), яго жонка Юлія, сын Пётр Фёдаравіч( каля 1925 г.н.) і дачка Васіліна Фёдарараўна(каля 1929 г.н.). Казаровец Федар, калі палілі Хардакова, толькі прыехаў з фурманкі. Ён заехаў да брата ў Голбія, які паведаміў яму, што Хардакова гарыць. Фёдар сказаў сваёй маці Ганулі: “Паедзім. Мама, паможым”. Як не адгаворвалі Фёдара з маці, яны не паслухаліся і паехалі. Там іх немцы забілі. Таксама быў у фурманцы і Пачкоўскі Іван, але яго родзічы адгаварылі ехаць у Хардакова. У Хардакове згарэлі яго жонка Стася, якая была родам з Слабады Шаркаўшчынскага раёна. Іх шкілеты знайшлі пад ложкам і маці і дзяцей. Згарэла і нянька дзяцей Пачкоўскіх Вера Іванаўна Янучкоўская (1929 г.н.) Загінула таксама невысокая старая жанчына, якая прыйшла зерне малоць. Немцы забралі з вёскі статак каля 15 кароў. Немцы хацелі спаліць і Гуту. Аднак у Гуце з часоў І сусветнай вайны жылі два немцы: Герман (меў жонку з Васілеўшчыны, дачку і сына) і Вільям (меў жонку, таксама з Васілеўшчыны, і двух сыноў). Гэтыя немцы прыбеглі ў Хардакова, папрасілі не паліць Гуту і Галбею. Аднак Герман сказаў, што Багданка Белю трэба адвесці да немцаў у Галбею, інакш яны вёскі спаляць. Немцы размясціліся ў хаце Івана Пачкоўскага, якая стаяла на тым месцы, дзе зараз хата Алега Касарэўскага. Самаго Белі ў гэты час не было. Ён быў на стойцы – гэта значыць ехаў на кані, куды немцы загадаюць. У Белі акрамя адзінага сына было 4 дачкі, і ўсе яны загінулі ў полымі. Беля хацеў выратаваць сына і паехаў да немцаў, хоць яму і казалі, што ён нічым не дапаможа. Хлопчык у той час ужо быў забіты вышэй згаданым Лянгерам і ўкінуты ў раку паміж галбейскім мостам і месцам, што завецца Касцюкова. Потым хлопчыка выбілі з ільду і пахавалі. Белю ж сказалі, калі ён з’явіўся ў Галбею, каб ехаў з імі, але, не даезджаючы могілак, аддалі загад злезці з падводы і застрэлілі. Галбеец Тумаш сказаў, каб не хавалі на могілках, магчыма, баяўся немцаў, і Белю пахавалі каля канавы, пазней перахавалі. Зараз аб гэтай трагедыі сведчаць два помнікі ў Хардакове ды жалезны крыж на галбейскіх могілках, дзе пазаваны Беля, дачка, якая спрабавала збегчы праз шчыт хаты і сын Багдан.
Полный адрес:
Витебская область, Поставский район, Воропаевский сельсовет, д. Гута, ул. Партизанская
Координаты (широта):
55.199322
Координаты (долгота):
27.187957
Фотографии:
:
Захоронение жертв Великой Отечественной войны № 8002; Захоронение жертв Великой Отечественной войны № 8003
О проекте

Цифровая звезда – международный исторический проект, созданный для поиска памятников Великой Отечественной войны.

Данный проект направлен на формирование духовно-нравственных, гражданских качеств личности, на развитие интереса и уважения к памятникам боевой славы, увековечившим трагические и героические события прошлого, сохранение историко-культурного наследия Беларуси.

Контакты
Центральный комитет ОО «БРСМ»
г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40.
(017) 371 04 64 okrckbrsm@gmail.com