Главная   //    Памятники

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

Адрес:
Помнік землякам размешчаны ў цэнтры вёскі Замшаны на вул. Савецкая 24.
Описание памятника:
Перад кветнікам, у межах металічнай агароджы, на ступеністай бетоннай падстаўцы размешчаны помнік з мармуровай дробкі, увянчаны металічным крыжом. На франтальным баку помніка намаляваны надпіс: «У гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. на франтах і ў партызанскіх атрадах загінулі» і пералічаны 33 прозвішчы загінуўшых. «Вечная памяць мірным жыхарам, расстраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. і прозвішча 21 загінулага. «Тут прах 4-х невядомых савецкіх воінаў».
Год возведения:
1965 г.
Исторические сведения:
12 ліпеня 1942 года быў створаны Сталінградскі фронт, войскі якога занялі абарону ў вялікім выгібе Дона, каб перашкодзіць ворагу рухацца да Волгі. Бітва на подступах да Сталінграда працягвалася больш двух месяцаў. У гэтых баях прымаў удзел жыхар вёскі Замшаны малодшы лейтэнант камуніст Фёдар Анісімавіч Дзідзенка. Радзіма высока ацаніла подзвіг абаронцаў волжскай несакрушальнай цвярдыні: звыш 700 тысяч чалавек узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 144 з іх удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны і член КПСС Фёдар Анісімавіч Дзідзенка – ордэнам Чырвонай Зоркі і медалем “За абарону Сталінграда”. Мяне прызвалі на службу, - гаворыць член КПСС Фёдар Анісімавіч Дзідзенка, - восенню 1940 года. Спачатку прайшоў курс маладога байца, а затым у 1941 годзе камандаванне накіравала ў школу малодшых камандзіраў. Вучобу праходзіў у мінамётным батальёне 618 горна-стралковага палка. Не паспелі закончыць вучобу, як раптоўна і вераломна напала на нашу Радзіму фашысцкая Германія. Давялося адразу ўступіць у бой. Курсанты змагаліся з каварным і лютым ворагам па-геройску, але сілы былі няроўныя і трэба было часова адступаць. Мы верылі, што пераможам фашызм і памяталі, што партыя заклікае байцоў Чырвонай Арміі і ўвесь савецкі народ абараняць кожную пядзь роднай зямлі. Палітработнікі расказвалі нам аб дырэктыве Саўнаркома Саюза ССР і Цэнтральнага Камітэта ВКП(б), у якой ставілася канкрэтная і удакладная праграма дзейнасці чырвонаармейцаў. Партыйныя арганізацыі курсанцкіх батарэй, асобныя камуністы праяўлялі знаходлівасць і кемлівасць у барацьбе з ворагам, паказвалі прыклады гераізму, смеласці і адвагі, у гэтым асабліва выразна праяўлялася выхаваўчая роля партыі. Байцы і камандзіры, узброеныя ленінскім вучэннем, былі гатовы весці ўпартую і працяглую барацьбу з фашызмам да поўнага яго разгрому. Ішла вайна. Апаленыя агнём і порахам, мы білі фашыстаў. 1942 год. Наш другі дывізіён 12-й мінамётнай брыгады прыкрываў подступы да Сталінграда. Я камандаваў трэцяй батарэяй. Былі дні, калі прыходзілася адбіваць 20-25 атак азвярэлых фашыстаў. Кожны воін даў клятву: “Стаяць насмерць!” А ў гэты час уся краіна рыхтавала сілы, каб перайсці ў наступленне. Савецкае Галоўнае камандаванне распрацавала план, па якому нашы войскі раптоўна павінны былі нанесці магутны ўдар па ворагу. На світанні 19 лістапада 1942 года загрымелі гарматы, ударылі “кацюшы”. Затым у бой рынуліся танкі. Чырвонаармейцы паднімаліся з акопаў і з крыкам “Ура!” імкліва беглі наперад. Праз чатыры дні кола акружэння пад Сталінградам замкнулася. 330 тысяч нямецкіх салдат і афіцэраў, арміі Паулюс, трапілі ў “кацёл” і былі разбіты. 2 лютага 1943 г. пасля жорсткіх баёў мы дабілі астаткі гітлераўцаў і працягвалі гнаць ворага са сваёй зямлі. Гераізм, смеласць і адвагу высока ацаніла Радзіма. Я стаў членам КПСС у верасні грознага 1942 года. Перад атакай у зямлянцы адбыўся партыйны сход, на якім мяне аднагалосна прынялі з кандыдатаў у члены КПСС. Мы, камуністы, гаварылі байцам, што пераможам лютага звера і даб’ем яго ва ўласным логаве. Камуністы, камсамольцы былі на самых адказных участках фронту, праяўлялі гераізм, мужнасць і адвагу, смела грамілі фашыстаў. З імем народа ішлі ў атаку, у разведку, закрывалі амбразуры дзотаў і дотаў… На вайне перад тварам смерці байцы і камандзіры бачылі ў камуністах і камсамольцах прыклад. Лепшыя ўступалі ў партыю. “Прашу лічыць мяне камуністам”, - гаварылі воіны, ідучы на самыя небяспечныя баявыя заданні. У час вайны амаль 12 тысяч чалавек за свае подзвігі атрымалі званне Героя Савецкага Саюза. З іх каля 9 тысяч – камуністы і камсамольцы. Наступіў 1943 год. Ваяваў я ў 737-м мінамётным палку 262-й артылерыйскай брыгады камандзірам агнявога ўзвода, граміў фашыстаў на Курска-Белгарадскім напрамку. Камуністычная партыя паставіла перад Савецкімі Узброенымі Сіламі задачу замацаваць поспехі зімовых баёў, утрымаць у сваіх руках захопленую стратэгічную ініцыятыву, замацаваць карэнны пералом у вайне. Чырвонай Арміі належала разгарнуць летам 1943 года новае велізарнае наступленне, каб ачысціць ад ворага сваю зямлю. У закліках ЦК партыі да абаронцаў Радзімы ў той час гучалі словы: “Воіны Чырвонай Арміі! Вас чакаюць як вызваліцеляў мільёны савецкіх людзей, знемагаючыя пад нямецка-фашысцкім прыгнётам. Уперад, на захад, за вызваленне Савецкай Зямлі!” І байцы Чырвонай Арміі па-геройску грамілі фашыстаў. За ўдзел у бітвах на Курскай дузе мяне ўзнагародзілі медалем “За адвагу”. Затым наша артылерыйская брыгада вяла жорсткія баі за вызваленне сталіцы Венгрыі – Будапешта. У гэтых баях вызначыўся наш узвод і мяне ўзнагародзілі другім ордэнам Чырвонай Зоркі і медалем “За ўзяцце Будапешта”. Таксама атрымаў медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”. Наша артылерыйская брыгада закончыла вайну ў Чэхаславакіі, а я дэмабілізаваўся з радоў Чырвонай Арміі ў 1946 годзе. Цяпер працую старшым інспектарам аддзела кадраў гароднінасушыльнага завода. Ф.Дзідзенка Сельскае жыццё. 1975. 12 красавіка.
Полный адрес:
Помнік землякам размешчаны ў цэнтры вёскі Замшаны на вул. Савецкая 24.
Координаты (широта):
51.832316
Координаты (долгота):
24.086132
Фотографии:
:
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
О проекте

Цифровая звезда – международный исторический проект, созданный для поиска памятников Великой Отечественной войны.

Данный проект направлен на формирование духовно-нравственных, гражданских качеств личности, на развитие интереса и уважения к памятникам боевой славы, увековечившим трагические и героические события прошлого, сохранение историко-культурного наследия Беларуси.

Контакты
Центральный комитет ОО «БРСМ»
г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40.
(017) 371 04 64 okrckbrsm@gmail.com