Главная   //    Историко-культурное наследие

Былая сядзіба: палац, два флігелі, парк. Мінская вобласць

Адрес:
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, аг. Раванічы
Описание:
Палацава-паркавы комплекс у в. Раванічы Чэрвеньскага раёна помнік архітэктуры сярэдзіны 19 стагоддзя.
Комплекс складаецца з парка і 3-х будынкаў: паўночны і паўднёвы флігелі і палац.
Палац узвышаецца ў найбольш высокай частцы парку. Ён закладзены ў стылі класіцызму. Парадны двор адкрыты, параўнальна вялікі, флангіраваны двума сіметрычна размешчанымі, але розных памераў, аднапавярховымі флігелямі. Яны далёка зрушаныя ад асноўнай кампазіцыйнай восі, чым дасягаецца параднасць партэра.
Палац пабудаваны з цэглы. Будынак у плане прамавугольнай формы з развітым цокальным памяшканнем і двухпавярховай цэнтральнай часткай, якая на падоўжаных фасадах выдзелена чатырохкалоннымі порцікамі спрошчанага гатычнага ордэна. Палац велічна ўзвышаецца ў найбольш высокай частцы парку.
Парк. Закладзены ў другой палове 19 стагоддзя ў пейзажным стылі. Займае жывапісную прыпаднятую тэрыторыю, злёгку паніжальную ад палаца да сістэмы вадаёмаў, уладкаванай на рацэ Волма. У аснове кампазіцыі пейзажнай часткі парку за палацам выкарыстаны тры радыяльна разбежныя перспектывы. Па восі палаца размешчаны адкрыты паркавы партэр. Вось перспектывы падкрэслена сіметрычнай пасадкай двух дрэў лістоўніцы польскай. З флангаў цэнтральная паляна абрамлена некалькімі групамі дрэў з перавагай клёну, ліпы без захавання прынцыпу сіметрыі ў складзе і памеры груп. Вялікая сажалка складае другі план перспектывы. Аднак яна парушана пасадкай дрэў у апошні час. З бакавых перспектыў найбольш выразная левая, другі план якой прадстаўлены вялікай палянай (цяпер стадыён).
Паркавыя карціны злучаў вялікі кальцавы маршрут. Ён пачынаўся ад палаца і вёў налева па схіле з перспектывамі на вялікую паляну. З паўднёвага боку сцежка праходзіць праз шчыльную расцягнутую ўздоўж шляху кампазіцыю з дрэў ліпы. Уздоўж вадаёма маршрут працягваецца паміж групамі бярозы і ясеня з перспектывамі на востраў; адначасова праз паляну добра праглядаецца палац. У паўночнай частцы маршруту размяшчалася альтанка з перспектывай на сажалку. Вадаёмы з'яўляюцца важным кампазіцыйным элементам парку.
Палац - дамінуючы элемент парку. Ён займае цэнтральнае становішча і з'яўляецца асноўным кампанентам паркавых пейзажаў. У аснову кампазіцыі пакладзены прынцып далёкіх перспектыў з палаца. Адначасова з прагулачных маршрутаў увага пастаянна акцэнтавана на асноўную дамінанту.
Палац велічна ўзвышаецца ў найбольш высокай частцы парку. Ён закладзены ў стылі класіцызму, фасады дэкараваны порцікамі. Парадны двор адкрыты, параўнальна вялікі, флангіраваны двума сіметрычна размешчанымі, але розных памераў, аднапавярховымі флігелямі. Яны далёка зрушаныя ад асноўнай кампазіцыйнай восі, чым дасягаецца параднасць партэра. Цэнтральная частка яго сіметрычна з двух бакоў дэкараваная групамі дрэў. Па ўзлесках былі высаджаны рэдкія экзоты (явар Леапольда, дуб белы, тсуга канадская). Перад палацам растуць у выглядзе саліцёраў елка калючая і арыгінальны асобнік елкі калючай з плецевідна-павіслымі галінамі.
Партэр з бакавымі флігелямі і кальцавым прагулачным маршрутам. У сваю чаргу ён флангіраваны групамі дрэў, у складзе якіх раслі елкі звычайная, змеепадобная, піхта бальзамічная, захаваўся адзін асобнік елкі звычайнай кампактнай. Рэдкія экзоты па шляху маршруту акцэнтавалі ўвагу экзатычнасцю кроны або расфарбоўкай лістоты. Каля паўднёвага флігеля захаваліся клён серабрысты, хвоя румелійская, ліпа венгерская, адзін з лепшых у БССР асобнік елкі калючай. У складзе насаджэнняў парка расце больш за 60 назваў дрэў і кустоў.
Палац гэта прыгожы, вытрыманы ў класічных формах сіметрычны будынак з фасадамі, аформленымі порцікамі на высокім цокалі. Адна шырокая лесвіца спускаецца да партэру, другая - ад шырокай веранды на вынесеную перад будынкам у бок вадаёма тэрасу. У плане ён уяўляе сабой эліпс, ахоплены кальцом прагулачных дарог, якія аб'ядноўваюць бакавыя і франтальныя дэкаратыўныя насаджэнні.
Апісанне адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама элементы, канструкцыі, дэталі, якія падлягаюць абавязковаму захаванню:
Адметныя рысы прадстаўляе сабой парк, які сабраў у сябе вялікую колькасць замежных раслін. Гэта скарб для расліннасці рэспублікі.
Архітэктурныя часткі ўяўляюць сабой адметныя рысы архітэктурнага стылю классіцызм. Напрыклад, порцік – крытая галерэя, перакрыцце якой абапіраецца на калоны, якія падтрымліваюць яго або непасрэдна, або з дапамогай перекінутых паміж імі арак.
Год возведения:
1853-1859 гг
Исторические сведения:
Фарміраванне сядзібнага комплексу ў вёсцы Раванічы пачалося пры Антоніі Слатвінскім на мяжы 18-19 стагоддзяў. Род Слатвінскіх быў вядомы яшчэ з 16 ст., калі Станіслаў Слатвінскі служыў у Стэфана Баторыя - караля польскага і вялікага князя Літоўскага – і праславіўся пры аблозе Пскова ў 1581 годзе.
Закладка сядзібнага дома ў Раванічах - заслуга Антонія Слатвінскага, бо мае агульны архітэктурны стыль з касцёлам Святога Антонія. Таксама маюцца падабенствы ў тым, што сядзібны дом і касцёл пабудаваны такім чынам, каб ад іх адкрываўся ўзаемны маляўнічы від, як частка адзінага сядзібнага ансамбля.
Дзейнасць Антонія Слатвінскага працягнуў яго сын Людвік. Яму давялося на працягу шасці гадоў (1852-1859 гг) займаць ганаровую пасаду правадыра дваранства Мінскай губерні. На гэтай пасадзе ён таксама атрымаў чын дзеючага стацкага саветніка. Займаў ён гэтую пасаду адразу пасля эпохі шматгадовай працы на гэтай пасадзе знакамітага Леона Ашторпа з Дукоры.
Паўночней Раванічаў, у вёсцы Слабада, Людвік заснаваў буйную суконную мануфактуру, на р. Уша быў пабудаваны млын. У Раванічах сфарміраваны сад і парадны двор, у які вяла ўязная алея. Да параднага ўвахода вяла двухмаршавая лесвіца сядзібнага дома, а з двух бакоў ад дома сіметрычна знаходзіліся два флігелі. Адзін служыў жылым домам для прыслугі, а другі - кухняй.
У 1859 годзе Людвік Слатвінскі пайшоў у адстаўку. Наступным гаспадаром стаў адзін з яго сыноў Гвідон Слатвінскі. Пры ім у Раванічах працягнула развівацца раслінаводства, працаваў спіртзавод, крухмальны завод, лесапільня, шкляная гута. Ітэр’еры палаца мелі багатую ляпніну, сталовая – кесоны, кафельныя печы, люстры з бронзы. Будуар графіні быў аздоблены на ўсходні манер з выкарыстаннем персідскіх і турэцкіх дываноў. Мастацкую каштоўнасць мела мэбля ў кабінеце графа, творы жывапісу (карціны, партрэты Богуш-Сенстранцэвіча), фарфор карэцкі, саксонскі і сеурскі. Меліся статыстычны архіў, сабраны Л.Слатвінскім і бібліятэка.
У канцы 19 - пач. 20 стагоддзя ў Расійскай імперыі даволі актыўна развіваліся эканамічныя адносіны, ствараліся новыя і ўмацоўваліся старыя вытворчасці. Юзэф Слатвінскі, які стаў на гэты момант гаспадаром Раваніч, ўсімі сіламі стараўся не адставаць ад гэтага працэсу. Апынуўшыся ўласнікам цэлага шэрагу радавых маёнткаў ад Докшыц да Ігумена, у кожным буйным цэнтры гэтых маёнткаў ён заснаваў які-небудзь завод. Найбуйнейшым з іх усё роўна заставаўся спіртзавод у Раванічах, які перажыў вялікую мадэрнізацыю.
Па-ранейшаму распрацоўваліся лясныя багацці раваніцкіх уладанняў - у навакольных лясах здабывалася смала, дзёгаць і шкіпінар. Закладваліся пры Юзафе новыя фальваркі. Для кіравання сваім вялікім маёмасцю Ю. Слатвінскі стварае ў Раванічах Галоўнае ўпраўленне справамі і маёнткамі.
Развівалася і тэрыторыя непасрэдна каля самой Раваніцкай сядзібы. У 1907 годзе быў капітальна абноўлены прысядзібны парк, галоўны садоўнік Янкель-Лейб Керштэйн.
Падчас ПМВ на адным з начных бамбаванняў 1916 года Юзэф Слатвінскі знаходзіўся ў Мінску, у гасцініцы «Парыж», якая стаяла ля ўваходу ў Аляксандраўскі сквер. Скінутая бомба з дырыжабля нямецкага авіяносца прабіла дах гатэля і разарвалася ў пакоі, у якім начаваў Слатвінскі. Ён атрымаў цяжкія раненні і памёр у шпіталі праз тры дні.
Падчас савецка-польскай вайны сядзіба неаднаразова падвяргалася рабаванням і толькі цудам не была разбурана.
У ліпені 1920 года Раванічы былі канчаткова занятыя бальшавікамі. Слатвінскія пакінулі свае маёнткі пераехаўшы ў Польшчу.
Сядзібны дом стаў функцыянаваць як школа.
Палацава-паркавы комплекс Слатвінскіх быў уключаны ў Дзяржаўны спіс помнікаў градабудаўніцтва і архітэктуры рэспубліканскага значэння БССР, які быў зацверджанны Пастановай Савета Міністраў БССР ад 18.02.1088 №32, быў адзначаны ў Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, Мінскай вобласці, кніга 2.
Палацава-паркавы комплекс у в. Раванічы з'яўляецца помнікам гісторыка-культурнай спадчыны. Рашэннем Чэрвеньскага райвыканкама ад 02.08.1994 года арганізацыяй-карыстальнікам помніка з'яўляўся калгас "Раванічы". Адзін з будынкаў ансамбля-палац - да снежня 1993 года займала Раваніцкая ўчастковая бальніца. Знаходзіўся гэты будынак на балансе Чэрвеньскай райбальніцы. Згодна з рашэннем райвыканкама ад 25.08.1994 году і адпаведнасці з лістом упраўлення культуры выканкаму Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 27.06.1994 г № 121 будынак палаца таксама быў перададзены на баланс арганізацыі-карыстальніка - калгасу «Раванічы». Фактычна перадача адбылася толькі ў 1997 годзе, што пацвярджаецца Актам прыему-перадачы ад 14.05.1997 г.
Аднак раней, у мэтах захавання комплексу як помніка Палацава-паркавага ансамбля, раённым выканаўчым камітэтам, аддзелам культуры райвыканкама рабіўся шэраг мерапрыемстваў.
Так, у 1991 годзе ў Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце была замоўлена навукова-даследчая і рамонтна-рэстаўрацыйная дакументацыя па аб'екце. Аднак фінансавыя сродкі не былі вылучаны. У дадзены момант уся вышэйназваная дакументацыя па Раваніцкім палацава-паркавым комплексе знаходзіцца ў абласным камітэце архітэктуры, горадабудаўніцтва і землеўпарадкавання.
Таксама, у 1991 годзе па замове ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама (дагавор №03-09 ад 22.04.1991 г) было праведзена абследаванне Раваніцкага парка пад кіраўніцтвам доктара біялагічных навук А. Т. Федарука. Згодна з вынікамі абследавання і прапаноў былі праведзены санітарныя ландшафтныя рубкі, паглыбленне і ачышчэнне сажалак, падсыпка грунту разъезджаных участкаў.
Рашэннем Рады 28.02.2002 №71 комплекс уключаны ў спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і ахоўнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь № 47 ад 8 мая 2007 г. батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння парк “Раванічы” в. Раванічы.
Пасведчаннем № 615/211-10106 ад 25 студзеня 2012 года аб дзяржаўнай рэгістрацыі зарэгістраваны зямельны ўчастак для аслугоўвання будынкаў Раваніцкага сельскага дома культуры і моладзевага цэнтра.
Пасведчаннем № 615/1403-31 аб дзяржаўнай рэгістрацыі ад 7 жніўня 2012 года, зарэгістраваны зямельны ўчастак для абсулгоўвання пабудоў палаца і флігеля палацава-паркавага комплекса, нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці 19 ст Рэспублікі Беларусь.
У цяперашні час у паўночым флігелі знаходзіцца маладзежны цэнтр. Палац і паўднёвы флігель знаходзяцца ў нездавальняючым стане.
Полный адрес:
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, аг. Раванічы
Координаты (широта):
53.8844
Координаты (долгота):
28.6152
Фотографии:
:
Былая сядзіба: палац, два флігелі, парк. Мінская вобласць
О проекте

Цифровая звезда – международный исторический проект, созданный для поиска памятников Великой Отечественной войны.

Данный проект направлен на формирование духовно-нравственных, гражданских качеств личности, на развитие интереса и уважения к памятникам боевой славы, увековечившим трагические и героические события прошлого, сохранение историко-культурного наследия Беларуси.

Контакты
Центральный комитет ОО «БРСМ»
г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40.
(017) 371 04 64 okrckbrsm@gmail.com