Главная   //    Историко-культурное наследие

Палацава-паркавы ансамбль: руіны старога палаца, новы палац, флігель, фрагмент агароджы з брамай і вартоўняй, парк

Адрес:
Рэспубліка, Беларусь, Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, г.п. Смілавічы.
Описание:
 палове 17-га стагоддзя). Наогул, першым будынкам, закладзеным Станіславам Манюшкам пасля атрымання правоў (ад Міхаіла Казіміра Агінскага ў 1791 годзе) на сядзібу, была гаспадарчая пабудова - двухпавярховы дом для прыслугі. Прамавугольны ў плане 16 х 9 метраў, сцены цагляныя мятровай таўшчыні. Будынак з'яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры. Дакладная дата пачатку будаўніцтва нам вядомая дзякуючы памятнаму каменю, які быў усталяваны ў сценах гэтай пабудовы – 30 ліпеня 1795 года.
Больш позняя, частка палацавага комплексу, пабудавана ў стылі неаготыкі з элементамі мадэрна; двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак, аформлены пяціграннымі эркерамі. Уваход размешчаны з боку, процілеглага ўваходу ў стары палац. Гранёныя пілоны ўзвышаюцца над палацам у выглядзе невялікіх вежаў, завершаных шатрамі са шпілямі.
Пасля будаўніцтва двухпавярховага аб'ёму, які злучыў абодва будынкі, палац прыняў скончаны выгляд. Гэты злучальны аб'ём з вокнамі амаль ва ўсю вышыню паверхаў, выкарыстоўваўся пад зімовы сад. Пасля будаўніцтва новага палаца, стары стаў служыць памяшканнем для прыёму гасцей. У палацы размяшчаліся карцінная галерэя, сярод карцін якой асаблівае месца займаў вядомы твор Валенція Ваньковіча "Адам Міцкевіч на гары Аюдаг", вялікая бібліятэка, найбагацейшы архіў дакументаў і рукапісаў Агінскіх, Манюшка, Ваньковічаў. Інтэр'ер палаца быў упрыгожаны роспісам.
Двухпавярховы флігель, у плане прамавугльны (21х21 м). Нагадвае гатычны нямецкі бюргерскі дом. Уваходы размешчаны пасярэдзіне доўгіх сцен. З дзьвух бакоў сіметрычна ўваходам па два парных вакна. Аналагічныя пары вокан у тарцовых сценах.
Вартоўня - цагляны дом складаецца з двух пакояў, халоднай прыбудовы і падвала, агульная плошча 83,2 кв м. Вокны скругленыя, 1,5 м, закрыты дошкамі. На даху па вуглах выступаюць маленькія вежы класічнага стылю. Уваход у падвал з уліцы. Да вартоўні падыходзіць фрагмент агароджы, які знаходзіца таксама пад аховай дзяржавы.
Да палаца вядзе доўгая, злёгку выгнутая ліпава-кляновая ўязная алея. Уязныя вароты размешчаны з заходняга боку сядзібы, іх утвараюць чатыры пілона – сярэднія высокія і бакавыя з брамкай. Каля брамы захавалася вартоўня з чырвонай цэглы, пабудаваная ў пачатку 20-га стагоддзя.
Парадны двор сядзібы атачаў парк, да якога прымыкаў вялікі сад. Парк быў пейзажны, натуралістычны. У кампазіцыях выкарыстоўвалася мноства экзатычных дрэў. З іх захаваліся: хвоя чорная (два дрэвы вышынёй 15 і 12 метраў – помнік прыроды рэспубліканскага значэння), піхта аднакаляровая, лістоўніца, клён серабрысты, шаўкоўніца белая. Частка парку займае ліпавая алея, пасаджаная па восі першага будынка. Даўжыня алеі каля 300 метраў, шырыня -5 метраў, дрэвы высаджаны з інтэрвалам у 2 метры. Алея завяршаецца на маляўнічым беразе ракі Волма.
Па перыметру сядзіба была абхвачана арыгінальнай дэкаратыўнай агароджай, выкананай рашотчатай кладкай з цэглы чырвонага колеру. Уздоўж яе цягнулася лінейная пасадка з яліны. Комплекс складаецца з двух мураваных палацаў, пабудаваных у розны час і аб’яднаных паміж сабой невялікім аб’ёмам, вартоўні, агароджы з старожкай, парка, флігеля. Смілавіцкі палацава-паркавы комплекс – помнік сядзібна-палацавай архітэктуры другой паловы 19-га стагоддзя; пабудаваны ў гарадскім пасёлку Смілавічы на месцы старога замка 17-га стагоддзя. Палац складаецца з двух цагляных карпусоў, пабудаваных у розны час і аб'яднаных паміж сабой невялікім крылом. Стары корпус выкананы ў замкава-гатычным стылі-прамавугольны ў плане, двухпавярховы аб'ём пад двухсхільным дахам. З боку галоўнага фасада да будынка прымыкае квадратная ў сячэнні трох'ярусная вежа з зубчатым парапетам. Яе вонкавыя сцены ўпрыгожаны стылізаванымі барочнымі валютамі. Першы (больш ранні) палац пабудаваны Станіславам Манюшкам у пачатку 19-га стагоддзя з выкарыстаннем сцен старадаўняга будынка (пабудаваным Марцыянам Агінскім ў другойПа ўсходняй ускраіне парку праходзіць алея з клёна.
Год возведения:
ХIХ- пач. ХХ ст.
Исторические сведения:
Першапачаткова маёнтак належыў многім уласнікам: Кежгайлам, Сапегам, Завішам, Агінскім.
У 17-м стагоддзі (арыентыровачна 1660-я гады) Марцыян Агінскі (1632 — 1690 гг.) пабудаваў у Смілавічах замак.
З 18 ст. маёнтак у Смілавічах стаў уласнасцю гетмана ВКЛ Міхаіла Казіміра Агінскага, які даручыў маёнтак упраўляючаму Манюшку. У 1791 годзе апошні стаў яго ўладальнікам. Будоўля цаглянага палаца была распачата Станіславам Манюшка на пачатку 19 стагоддзя. Фарміраванне сядзібы было працягнута яго сынамі Казімірам і Аляксандрам. Казімір залажыў батанічны і пладовы сады, а Аляксандр распачаў будоўлю новага палаца. Будоўлю завяршыў Лявонцій Ваньковіч, які быў жанаты на Паўліне Манюшка. Ваньковічы валодалі Смілавічамі да 1917 года.
У Станіслава Манюшкі, які атрымаў Смілавічы ў князя Агінскага, расло шасцёра сыноў (Ігнат, Дамінік, Юзэф, Чэслаў, Казімір і Аляксандр) і чатыры дачкі. Пры раздзеле бацькавых уладанняў, Смілавічы дасталіся Казіміру Манюшцы, які змяніў сядзібу. Казімір Манюшка заснаваў у Смілавічах школу для дзяцей, захапляўся прыродазнаўствам, асабліва батанікай, што зблізіла яго з вядомым польскім навукоўцам, хімікам, біёлагам і лекарам, прафесарам Віленскага ўніверсітэта Андрэем Снядэцкім, які часта бываў у Смілавіцкай сядзібе. Казімір займаўся селекцыяй і вывеў некалькі новых гатункаў, заклаўшы ў сядзібе вялікія пладовыя сады, гадавальнік і батанічны сад, які меў шмат рэдкімі раслінамі і ўтрымліваўся ва ўзорным парадку. Сабраў вялікую бібліятэку.
Адначасова з будаўніцтвам першага палаца быў закладзены і парк.
Пасля смерці Казіміра, маёнтак перайшоў да малодшага з сыноў - Аляксандра, які ў 1856 годзе вырашыў пабудаваць новы палац побач з бацькавым. Але Аляксандр памірае, так і не завяршыўшы задуманае.
Яго дачка Паўліна сустракаецца з Лявонам Ваньковічам і выходзіць за яго замуж. Лявон Ваньковіч, такім чынам, стаўшы чарговым уладальнікам Смілавічаў, завяршае да 1900-га года пачатае Аляксандрам Манюшкам будаўніцтва.
Захавалася інфармацыя, што сядзіба была звязаная з магілёўскім трактам таемным падземным тунэлем, у якім магла паехаць запрэжка каня.
Апошнім уладальнікам Смілавіч быў сын Лявона, таксама Лявон Ваньковіч (1874-1949), які быў жанаты на Стэфаніі Броэль-Плятэр.
Палацава-паркавы комплекс быў часткова разбураны ў час Другой сусветнай выйны. У пасляваенны час у адным з корпусаў быў размешчаны тэхнікум.
1991-1992 гадах Беларускім спецыялізаваным інстытутам па культуры “Белспецпраектрэстаўрацыя” былі праведзены комплексныя навуковыя гісторыка-архіўныя і бібліяграфічныя пошукі і распрацавана праектная дакументацыя па рэстаўрацыі і прыстасаванні комплексу. Уласнікам з’яўляўся Смілавіцкі аграрны каледж.
Рашэнне Рады 28.08.2008 №145. Пастанова Савета Міністраў ад 19.08.2009 № 1088.
Ахоўнае абавязацельства № 6-26-01-10/13 ад 18.05.2018 Палацава-паркавы ансамбль 19-20 ст: флігель. РУП “Чэрвеньская ЖКГ”, нездавальнянае становішча.
Ахоўнае абавязацельства № 6-26-01-10/12 ад 18.05.2018 Палацава-паркавы ансамбль 19-20 ст: вартоўня. Башкова Алена Аўрамоўна. Становішча здавальняе.
Ахоўнае абавязацельства № 6-26-01-10/28 ад 28.05.2020 Палацава-паркавы ансамбль 19-20 ст: руіны старога палаца, новы палац, фрагмент агароджы з брамай, парк. ЗТАА “ВІНКТЭХ-ТРЭЙД”.
З 09.06.2015 па 01.01.2018 праводзілася рамонтна- рэстаўрацыйныя праца. З 01.01.2018 будынкі палацаў закансерваваны ЗТАА “ВІНКТЭХ-ТРЭЙД”.
Будынак флігеля з’яўляецца жылым домам, аднак неабходны рамонтныя работы.
Вартоўня ў добрым становішчы, аднак не выкарыстоўваецца.
Полный адрес:
Рэспубліка, Беларусь, Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, г.п. Смілавічы.
Координаты (широта):
53.7503
Координаты (долгота):
28.0168
Фотографии:
:
Палацава-паркавы ансамбль: руіны старога палаца, новы палац, флігель, фрагмент агароджы з брамай і вартоўняй, парк
О проекте

Цифровая звезда – международный исторический проект, созданный для поиска памятников Великой Отечественной войны.

Данный проект направлен на формирование духовно-нравственных, гражданских качеств личности, на развитие интереса и уважения к памятникам боевой славы, увековечившим трагические и героические события прошлого, сохранение историко-культурного наследия Беларуси.

Контакты
Центральный комитет ОО «БРСМ»
г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40.
(017) 371 04 64 okrckbrsm@gmail.com