Главная   //    Историко-культурное наследие

Месца былой сядзібы С.Манюшкі: фрагмент уяздной алеі, рэгулярны парк, тэрыторыя былой сядзібы ўздоўж ракі Волма.

Адрес:
Рэспублика Беларусь, Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Убель
Описание:
Сучасны стан ГКК – нездавальняючы. Праглядваюцца толькі межы тэрыторыі і агульныя рысы планіроўкі. Часткова захаваўся здзічэлы дрэвастой насаджэнняў. Паўднёвая частка занята лесакультурамі.
У 1966 годзе на месцы параднага партэра ўстаноўлена памятная стэла, на якой зроблены нотны запіс некалькіх тактаў арыі з оперы “Галька”
Год возведения:
Пачатак ХІХ ст
Исторические сведения:
Маёнтак належыў Сапегам, Завішам, Агінскім, з 1791 года – Манюшкам. Тут 5 мая 1819 года нарадзіўся кампазітар Станіслаў Манюшка. Апошнімі ўладальнікамі былі Дзікоўскія і Аземблоўскія.
Сядзіба Манюшкаў стваралася ў другой палове ХУІІІ ст.. Сядзіба займала жывапісную мясцовасць каля ракі Волма. Двор Манюшкаў складаўся з сядзібнага дома, службовых і гаспадарчых пабудоў, саду, невялікага парка, у якім мелася капліца - усыпальніца. Дзякуючы малюнку Н.Орды 1864-1876) , а таксама гравюры 1872 года можна ўявіць планіровачнае рашэнне сядзібы. Сядзібны дом стаяў на найбольш прыпаднятай частцы рачной тэрасы. Будынак невялікі, аднапавярховы прамавугольны ў плане, з мансардай і чатырохкалонным порцікам. Пабудаваны з дрэва. Архттэктура дома адлюстроўвала характэрныя рысы эпохі Парадны двор меў традыцыйную будову. Па цэнтры размяшчаўся газон з круглай клумбай. Вакол яго мелася кальцавая пад’язная дарога. З правага боку росла таполя белая, па паданню яе пасадзіў сам кампазітар. Таполя расце і сёння, але гэта не таполя белая, а таполя канадская. Яе вышыня 16 м, а дыяметр 109 см. Новае дрэва было пасаджана ў канцы ХІХ – пач. ХХ ст.ст. Парадная частка, якая займала каля 1,0 га., была ахоплена паўкругам бэзу, апрача таго там раслі ірга, рабіннік, ляшчына. Да параднай часткі прымыкаў баскет сада плошчай каля 1,5 га..
Полный адрес:
Рэспублика Беларусь, Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Убель
Координаты (широта):
53.7205
Координаты (долгота):
28.1229
Фотографии:
:
Месца былой сядзібы С.Манюшкі: фрагмент уяздной алеі, рэгулярны парк, тэрыторыя былой сядзібы ўздоўж ракі Волма.
О проекте

Цифровая звезда – международный исторический проект, созданный для поиска памятников Великой Отечественной войны.

Данный проект направлен на формирование духовно-нравственных, гражданских качеств личности, на развитие интереса и уважения к памятникам боевой славы, увековечившим трагические и героические события прошлого, сохранение историко-культурного наследия Беларуси.

Контакты
Центральный комитет ОО «БРСМ»
г. Минск, 220030, ул. К. Маркса, 40.
(017) 371 04 64 okrckbrsm@gmail.com